Рэпартэры бязь межаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рэпартэры бязь межаў
Дата ўтварэньня 1985
Тып Навукова-дасьледчы інстытут, аналітычны цэнтар
Штабкватэра Парыж, Францыя
Генэральны сакратар Jean-François Julliard
Колькасьць супрацоўнікаў каля 120
Сайт rsf.org

Рэпартэры бязь межаў (па-француску: Reporters sans frontières, RSF) — міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая займаецца абаронай свабоды прэсы. Заснаваная ў 1985 годзе Robert Ménard, Rony Brauman і журналістам Jean-Claude Guillebaud[1], месьціцца ва Францыі. З 2008 году генэральным сакратаром арганізацыі зьяўляецца Jean-François Julliard[2].

Свабода прэсы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Рэпартэры бязь межаў» паўсталі ў 1985 годзе ў Манпэлье, Францыя. Спачатку мэтай асацыяцыі было абвешчанае стымуляваньне альтэрнатыўнае журналістыкі, але неўзабаве праект быў спынены з-за рознагалосьсяў між заснавальнікамі[1], і двое зь іх пакінулі яго. Robert Ménard, зрабіўшыся генэральным сакратаром, скіраваў мэты НДА на свабоду прэсы[1].

«Рэпартэры бязь межаў» — адна з арганізацыяў-заснавальніцаў International Freedom of Expression Exchange, віртуальнае сеткі няўрадавых арганізацыяў, якая адсочвае парушэньні свабоды выказваньняў па ўсім сьвеце і абараняе журналістаў, пісьменьнікаў і іншых людзей, перасьледваных за выказваньне сваіх перакананьняў.

У 2005 годзе «Рэпартэры бязь межаў» сталі адным з трох атрымальнікаў прэміі імя Андрэя Сахарава, якая ўручаецца Эўрапейскім парлямэнтам[3].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Reporters sans frontières, Réseau France Outre-mer, 6 лістапада 2006(фр.)
  2. ^ Robert Ménard «se passera très bien des médias»(фр.). Le Figaro (26 верасьня 2008). Праверана 24 сьнежня 2008 г.
  3. ^ Ladies, Ibrahim and Reporters joint Sakharov prize winners. Эўрапейскі парлямэнт

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]