Дажынкі (фэст)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рэспубліка́нскі фэстыва́ль-кірма́ш працаўнікоў вё́скі «Дажы́нкі» — штогадовы фэстываль працаўнікоў вёскі, які праводзіўся ў Беларусі з 1996 па 2014 гады. На фэстывалі праходзіла ўшаноўваньне лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Беларусі. За ўсю гісторыю «Дажынак» фэстываль не праводзіўся толькі аднойчы: у 1999 годзе з-за невысокага ўраджаю.

Афіцыйную частку фэстывалю звычайна адкрывае шэсьце пачэсных гасьцей, дэлегацыяў абласьцей, творчых калектываў і іншых удзельнікаў.

Штогадова ствараецца адпаведны плян мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да «Дажынак», паводле якога будуюцца новыя і рэканструююцца існуючыя аб’екты і камунікацыі, праводзіцца капітальны рэмонт і добраўпарадкаваньне гарадзкіх вуліцаў.

10 сакавіка 2014 году Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка прапанаваў больш не праводзіць рэспубліканскія дажынкі, а ўзнагароджваць аграрыяў непасрэдна ў раёнах на базе аграгарадкоў і ў абласьцях на базе райцэнтраў, за выключэньнем гарадоў абласнога падпарадкаваньня і тых, дзе ўжо праходзіў фэстываль-кірмаш[1]. Ён таксама прапанаваў узнагароджваць найлепшых аграрыяў краіны не на рэспубліканскім фэсьце-кірмашы ў верасьні, а ў пачатку каляндарнага году ў Палацы незалежнасьці ў Менску[2].

Месцы правядзеньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» зменіць фармат(недаступная спасылка)
  2. ^ Лукашэнка: Рэспубліканскіх «Дажынак» больш не будзе
  3. ^ «Дажынкі-1997». Масты
  4. ^ Масты: што далі гораду «Дажынкі»?
  5. ^ Нясьвіж
  6. ^ Дажынкі ў Мазыры перанесьлі на тыдзень
  7. ^ У Полацку стартавалі Дажынкі-2002
  8. ^ Дажынкі-2003 у Пружанах
  9. ^ Дажынкі і «карцінкі»
  10. ^ «Дажынкі-2005» пройдуць у Слуцкім раёне(недаступная спасылка)
  11. ^ У Бабруйску пачаўся фэстываль працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2006»
  12. ^ Рэчыца: «Я ніколі вас не пушчу фарбаваць гэты ламаны дах»
  13. ^ Дажынкі ў Воршы. Фотарэпартаж — Наша Ніва
  14. ^ Дажынкі 2009 — Інфармацыйны сайт города Кобрынь
  15. ^ Дажынкі 2010 — Інфармацыйны сайт города Ліда
  16. ^ «Дажынкі — 2011» у Маладзечна
  17. ^ Дажынкі-2012 // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 20 верасьня 2012 г. Праверана 15 сакавіка 2014 г.
  18. ^ У Жлобіне пачалося рэспубліканскае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2013» // Belarus.by, 27 верасьня 2013 г. Праверана 15 сакавіка 2014 г.
  19. ^ Як Гарадок рыхтуецца да «Дажынак-2014»: плошча без Леніна, лыжаролерная траса сусьветнага ўзроўню, глянец на будынках

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]