Рэспубліка Сэрбская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Рэспублікі Сэрбскай
Рэспубліка Сэрбская (чырвоны колер) на мапе Босьніі і Герцагавіны

Рэспубліка Сэрбская (па-сэрбску: Република Српска, Republika Srpska) — дзяржаўнае ўтварэньне на тэрыторыі Босьніі і Герцагавіны, якое было створана паводле Дэйтанскіх пагадненьняў. У цяперашні час Рэспубліка Сэрбская складаецца з дзьвюх частак, якія злучаюцца раёнам Брчко, які знаходзяцца пад кіраваньнем ААН (паводле дамоў у Дэйтане гэты раён прыкладна пароўну паміж Рэспублікай Сэрбскай (паўночная частка) і Мусульмана-харвацкай фэдэрацыяй). У той жа час Рэспубліка Сэрбская зьяўляецца зьвяном, якія адлучаюць Фэдэрацыю Босьнія і Герцагавіна ад двух харвацкіх раёнаў, і абавязаная забясьпечваць бесьперашкодны праход па адмысловым калідоры, што праходзіць па ёй тэрыторыі.

У прынятай 22 лютага 2008 рэзалюцыі парлямэнта Рэспублікі Сэрбскай гаворыцца, што басьнійскія сэрбы могуць выйсьці з складу Босьніі і Герцагавіны, калі большасьць краін-членаў ААН і дзяржаваў Эўразьвязу прызнае незалежнасьць Косава.

Плошча Рэспублікі Сэрбскай складае 25 053 км². Тэрыторыя яе складаецца зь дзьвюх частак, названых па памежных рэках: Пасавіна на поўначы і Падрыньне на ўсходзе. Вялікая частка рэспублікі ляжыць у межах гістарычнай вобласьці Босьнія, меншая — у Герцагавіне. Мяжа паміж Босьніяй і Герцагавінай прыкладна супадае з дунайска-адрыятычным водападзелам; Босьнія ляжыць на поўначы і паўночным ўсход ад гэтай мяжы, Герцагавіна — на паўднёвым захадзе.

Вядомыя дзеячы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рэспубліка Сэрбскаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў