Рэфэрэндум у Тайвані 2018 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рэфэрэндум па 10 пытаньнях адбыўся ў Тайвані 24 лістапада 2018 року адначасна зь мясцовымі выбарамі. Упершыню рэфэрэндум прайшоў на новай сыстэме пасьля таго, як у сьнежні 2017 року ў Закон аб рэфэрэндумах былі ўнесеныя зьмены, якія зьнізілі парог вылучэньня пытаньняў на галасаваньне з 5% галасоў электарату да 1,5%[1].

Перадгісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На галасаваньне былі вынесеныя дзесяць пытаньняў[2], для вылучэньня якіх паводле новага заканадаўства было дастаткова 1,5% подпісаў выбарцаў (280 000 чалавек)[3]. Пяць з пытаньняў, ухваленых Цэнтарвыбаркамам, тычыліся правоў гомасэксуалаў, гомасэксуальнага плоцевага выхаваньня і гомасэксуальных шлюбаў; яшчэ чатыры пытаньні закраналі зьнешнія стасункі і прамысловасьць Тайваню[4][5][6]; дзясятае пытаньне заклікала скасаваць закрыцьцё ўсіх атамных электрастанцыяў на Тайвані да 2025 року[7].

Пытаньне лічылася прынятым, калі за яго прагаласавалі ня меней за 25% усіх выбарцаў[8][9].

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пытаньне За Супраць Сапсаваныя/
чыстыя
Агулам Зарэгістравана
выбарцаў
Яўка Вынік
Галасоў % Галасоў %
Ці падтрымліваеце вы штогадовае зьмяншэньне на 1% вытворчасьці электрычнасьці цеплавымі электрычнымі станцыямі? 7 955 753 79,04 2 109 157 20,96 715 140 10 780 050 19 757 067 54,56 Прынятае
Ці падтрымліваеце вы вядзеньне энергетычнай палітыкі на спыненьне пабудовы новых і разбудовы ўсіх вугальных цеплавых электрычных станцыяў або генэратарных установак (у тым ліку будаванай у дадзены момант электрастанцыі Шэнь Ао)? 7 599 267 76,41 2 346 316 23,59 823 945 10 769 528 54,51 Прынятае
Ці падтрымліваеце вы дзяржаўную забарону імпарту сельскагаспадарчых тавараў і прадуктаў з тэрыторыяў, забруджаных у выніку катастрофы на Фукусіме 11 сакавіка? У прыватнасьці, гэта тычыцца ўсяе Фукусімы ды 4 прылеглых паветаў, а таксама местаў Ібаракі, Татыгі, Гунма і Тыба? 7 791 856 77,74 2 231 425 22,26 756 041 10 779 322 54,56 Прынятае
Ці згодныя вы абмежаваць паняцьце шлюбу ў Грамадзянскім кодэксе зьвязам між адным мужчынай і адной жанчынай? 7 658 008 72,48 2 907 429 27,52 459 508 11 024 945 55,80 Прынятае
Ці згодныя вы, што Міністэрства адукацыі ня мусіць прымяняць дзеяньне «Закону пра адукацыю плоцевай роўнасьці» ў пачатковых і сярэдніх школах? 7 083 379 67,44 3 419 624 32,56 507 101 11 010 104 55,73 Прынятае
Ці падтрымліваеце вы абарону правоў аднаплоцевых параў у сужыцьці на пастаяннай аснове іншымі спосабамі, чым зьмяненьне Грамадзянскага кодэксу? 6 401 748 61,12 4 072 471 38,88 540 757 11 014 976 55,75 Прынятае
Ці падтрымліваеце вы выкарыстаньне назвы «Тайвань» на ўсіх міжнародных спартовых спаборніцтвах, у тым ліку будучых Алімпійскіх гульнях 2020 року ў Токіё? 4 763 086 45,20 5 774 556 54,80 505 153 11 042 795 55,89 Адхіленае
Ці падтрымліваеце вы абарону правоў аднаплоцевых параў як шлюбу, азначанага ў Грамадзянскім кодэксе? 3 382 286 32,74 6 949 697 67,26 608 484 10 940 467 55,37 Адхіленае
Ці згодныя вы ў адпаведнасьці з «Законам пра адукацыю плоцевай роўнасьці», што дзяржаўная адукацыя на ўсіх узроўнях мусіць выкладаць вучням значнасьць плоцевай роўнасьці, выхаваньне пачуцьцяў, сэксуальную адукацыю і аднаплоцевую адукацыю? 3 507 665 34,01 6 805 171 65,99 619 001 10 931 837 55,33 Адхіленае
Ці падтрымліваеце вы скасаваньне 1-га параграфу 95-га артыкулу «Закону пра электрыфікацыю»: «Электрычныя станцыі, заснаваныя на ядзернай энэргіі, мусяць быць цалкам спыненыя да 2025 року»? 5 895 560 59,49 4 014 215 40,51 922 960 10 832 735 54,83 Прынятае
Крыніца: ЦВК

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Morgan, Scott (10 кастрычніка 2018) Taiwan to hold 7 referendums during Nov. local elections (анг.) Politics. Taiwan News. Праверана 17 траўня 2019 г.
  2. ^ Lee Hsin-fang, Jake Chung. (25 кастрычніка 2018) ELECTIONS: CEC raises incentives for poll monitors, volunteers (анг.) Taiwan News. Taipei Times. Праверана 17 траўня 2019 г.
  3. ^ Yu Hsiao-han, William Yen. (9 лютага 2018) Group proposes referendum for special law for same-sex couples (анг.) Society. Focus Taiwan. Праверана 17 траўня 2019 г.
  4. ^ Liu Lee-jung, Elizabeth Hsu. (9 кастрычніка 2018) CEC approves 7 referendums alongside local elections (анг.) Politics. Focus Taiwan. Праверана 17 траўня 2019 г.
  5. ^ Claudia Liu, Elizabeth Hsu. (16 кастрычніка 2018) CEC approves 2 more referendum proposals, making 9 in total (анг.) Politics. Focus Taiwan. Праверана 17 траўня 2019 г.
  6. ^ Shellenberger, Michael (24 кастрычніка 2018) Momentum Builds For Nuclear Power With Referendum Approved In Taiwan And «Pride Fest» in Germany (анг.) Energy. Forbes. Праверана 17 траўня 2019 г.
  7. ^ Lin Chia-nan. (24 кастрычніка 2018) CEC passes referendum on nuclear-free homeland (анг.) Taiwan News. Taipei Times. Праверана 17 траўня 2019 г.
  8. ^ Sean Lin. (13 сьнежня 2017) Referendum Act amendments approved назва праекту = Front Page (анг.). Taipei Times. Праверана 17 траўня 2019 г.
  9. ^ Referendum Act Laws & Regulations Database of the Republic of China Праверана 17 траўня 2019 г.