Рэчыцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэчыцкі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гомельская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Рэчыца
Дата ўтварэньня 8 сьнежня 1926
Кіраўнік Пётар Шостак[d][1]
Насельніцтва (2018) 97 979[2]
Шчыльнасьць 35,9 чал./км²
Плошча 2728,63[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 124 м[4]
Месцазнаходжаньне Рэчыцкага раёну
Рэчыцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Рэ́чыцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Рэчыцкі раён мяжуе з Буда-Кашалёўскім, Гомельскім, Жлобінскім, Каленкавіцкім, Лоеўскім, Хвойніцкім і Шацілавіцкім раёнамі Гомельскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 сьнежня 1926 году выйшаў зварот Прэзыдыюма ЦВК і СНК БССР «Да ўсіх працоўных „Савецкай Беларусі“» ў сувязі з далучэньнем да тэрыторыі рэспублікі Гомельскага і Рэчыцкага паветаў. А затым у Маскве была прынята пастанова Ўсесаюзнага цэнтральнага выканаўчага камітэту «Аб далучэньні да Беларускай ССР Рэчыцкага і Гомельскага паветаў». Гэтай пастановай скасоўвалася Гомельская губэрня, якая ў 1919 годзе ўвайшла ў склад РСФСР.

У склад Рэчыцкага раёну на першым часе ўвайшоў 31 сельсавет: Адамаўскі, Азершчынскі, Андрэеўскі, Бронскі, Будкаўскі, Бязуеўскі, Гарошкаўскі, Гарывадзкі, Дземяхоўскі, Жмураўскі, Засьпенскі, Капараўскі, Караваціцкі, Коскі, Левашоўскі, Маладускі, Малчаноўскі, Новабарсуцкі, Перавалоцкі, Перасьвятоўскі, Рабусянскі, Ровенскі, Ровенскаслабадзкі, Салтаноўскі, Смагарынскі, Старакрасьненскі, Сьвірыдавіцкі, Унорыцкі, Чырвонавостраўскі, Ямпальскі, Яноўска-Гасьцівельскі.

Спачатку раён уваходзіў у Рэчыцкую акругу, якая ўключала таксама Брагінскі, Васілевіцкі, Горвальскі, Камарынскі, Лоеўскі, Холмецкі і Юравіцкі раёны. Пастановай VІII зьезду Саветаў БССР ад 12 красавіка 1927 году Рэчыцкая акруга была скасавана. 9 чэрвеня Рэчыцкі раён увайшоў у Гомельскую акругу. Знаходзіўся ў ёй да 26 ліпеня 1930 году.

4 жніўня 1927 году да згаданых вышэй 31 сельсавету Рэчыцкага раёну былі далучаны яшчэ 47 сельсаветаў ліквідаваных Васілевіцкага, Горвальскага, Холмецкага, а таксама Дзятлаўскага і Ўваравіцкага раёнаў. З Уваравіцкага раёну быў далучаны Чарнянскі сельсавет, а зь Дзятлаўскага — Гранаўскі і Капанскі.

30 сьнежня 1927 году сельскія саветы Гомельскай акругі прайшлі праз рэарганізацыю і ўмацаваньне. Таму замест 78 сельсаветаў у Рэчыцкім раёне іх засталося 33.

5 лютага 1931 году да Рэчыцкага раёну быў далучаны Какуевіцкі сельсавет Мазырскага раёну, а 10 лютага 1931 году — Баршчоўскі сельсавет Гомельскага раёну.

5 красавіка 1935 году Кабылеўскі і Маладускі сельсаветы, якія дагэтуль уваходзілі ў Рэчыцкі раён, былі перададзены Хвойніцкаму раёну. Нахаўскі ж сельсавет адышоў да Мазырскага раёну, а Баравікоўскі сельсавет — да Парыцкага раёну.

20 лютага 1938 году Рэчыцкі раён увайшоў у Гомельскую вобласьць. Стаўшы меншым на 9 сельсаветаў. Да зноў утворанага Васілевіцкага раёну адышлі Бабіцкі, Васілевіцкі, Дуброўскі, Залатускі, Какуевіцкі, Караваціцкі, Ліскаўскі, Сьведзкі, Узнаскі сельскія саветы. Сам жа Васілевіцкі раён стаў адной з адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Палескай вобласьці з цэнтрам у горадзе Мазыр.

На 1 студзеня 1941 году Рэчыцкі раён уключаў 21 сельсавет. Падчас Нямецка-савецкай вайны нямецкія карнікі спалілі ў раёне 119 вёсак, у тым ліку 69 цалкам. Зь іх найбольшай была Кабылева, дзе загінула 1214 вяскоўцаў. Пасьля вайны аднавілі 105 спаленых вёсак[5].

На пачатку 1954 году Палеская вобласьць была скасаваная. Васілевіцкі раён, як і амаль уся былая Палеская вобласьць, увайшоў у Гомельскую вобласьць. А 16 верасьня 1959 году быў скасаваны і ён. Частка сельскіх саветаў была перададзена Каленкавіцкаму раёну, частка — Рэчыцкаму.

Рэчыцкі раён «падрос» таксама за кошт Новабарсуцкага і Маладускага сельсаветаў, якія дагэтуль былі ў Хвойніцкім раёне.

У другой палове сьнежня 1962 году быў скасаваны Лоеўскі раён. Частка ягонай тэрыторыі ўвайшла ў Рэчыцкі раён. У тым ліку і г. п. Лоеў. Але 30 ліпеня 1966 году Лоеўскі раён быў адноўлены ў сваіх ранейшых межах.

У апошнюю чаргу да Рэчыцкага раёну адышоў Борхаўскі сельсавет былога Ўваравіцкага раёну (Буда-Кашалёўскі).

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяпер у Рэчыцкім раёне 18 сельсаветаў: Азершчынскі, Бабіцкі, Баршчоўскі, Белабалоцкі, Вышамірскі, Глыбаўскі, Дзюрдзеўскі, Жмураўскі, Засьпенскі, Заходаўскі, Зашчоб’еўскі, Караваціцкі, Ліскаўскі, Новабарсуцкі, Перасьвятоўскі, Ровенскаслабадзкі, Салтаноўскі, Холмецкі. У раён уваходзяць г. Васілевічы, які мае гарсавет, і гарпасёлак Зарэчча.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 104 781 чалавек[6] (перапіс); 2016 год — 99 242 чалавекі[7]; 2017 год — 98 463 чалавекі[8]; 2018 год — 97 979 чалавек[2]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://rechitsa.gov.by/power/12-predsedatel-rajjispolkoma.html
  2. ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ Ня стала вёскі за адзін дзень // Зьвязда : газэта. — 14 лістапада 2013. — № 214 (27579). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  6. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэчыцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў