Стэнлес Пінск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «СДЮШАР-3 Пінск»)
Стэнлес
Горад Пінск, Беларусь
Стадыён Акадэмія футболу
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Другая ліга
 · 2022 6 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fc.stanles.by (рас.)

«Стэнлес» — беларускі футбольны клюб зь Пінску. З 2017 году выступае ў другой лізе чэмпіянату Беларусі (за выключэньнем сэзону 2018 году).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каманда зьявілася ў 2017 годзе, калі кіраўніцтва пінскай СДЮШАР-3 вырашыла заявіць каманду дзеля ўдзелу ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Каманда стала праводзіць хатнія матчы на базе пінскай Акадэміі футболу, якая была адкрытая ў 2014 годзе. Выступаючы маладымі гульцамі ў дэбютным сезоне, СДЮШАР-3 атрымала толькі тры перамогі і заняла апошняе 14-е месца ў табліцы. У лютым 2018 года стала вядома, што СДЮШАР-3, хутчэй за ўсё, не заявіцца ў Другую лігу на сэзон 2018 году[1], і ў красавіку каманда ня трапіла ў канчатковы сьпіс удзельнікаў турніру[2][3].

У лютым 2019 году стала вядома, што ў Другую лігу ў сэзоне 2019 году зьбіраецца заявіцца аб’яднаная каманда СДЮШАР-3 і аматарскай каманды «Савушкін»[4]. У выніку, аднак, дружына далучылася да Другой лігі пад назвай «ДЮСШ-3-Стэнлес». Акрамя маладых выхаванцаў ДЮСШ, склад каманды таксама дапоўніў шэраг дасьведчаных гульцоў. Каманда здолела замацавацца ў верхняй палове табліцы і скончыла сэзон 2019 году на шостым месцы.

У пачатку 2020 года каманда зьмяніла назву на «Стэнлес»[5]. Захаваўшы асноўных гульцоў, «Стэнлес» доўга змагаўся за высокія месцы, у выніку з сваёй групы выйшаў у фінальны этап, але там заняў апошняе шостае месца. У пачатку 2021 году, не зважаючы на магчымасьць павышэньня ў Першую лігу, каманда засталася ў Другой лізе. У сэзоне 2021 году «Стэнлес» разглядаўся як адзін з фаварытаў, але заняў шостае месца. Клюб пасьля адмовы іншых камандаў зноўку не скарыстаўся мажлівасьцю заявіцца ў Першую лігу, дзе ў 2022 годзе зноў апынуўся шостым, бо ў 1/4 фіналу плэй-оф турніру атрымаў паразу ў сэрыі пэнальці ад клюбу «Сьвіслач». У матчы за 5 месца пінчукі саступілі клюбу «Жодзін-Паўднёвы».

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2017 Другая 14 26 3 0 23 21–101 9 1/32
2019 Другая 6 28 14 4 10 51–47 46 1/64
2020 Другая — група А 3 20 13 4 3 61–24 43 1/32
Другая — фінальны этап 6 10 1 3 6 9–18 6
2021 Другая — Берасьцейскі (усход) 1 14 12 2 0 78–7 38 1/16
Другая — Берасьцейскі (плэй-оф) 2 6 2 3 1 8–7 9
Другая — плэй-оф 6 7 2 2 3 15–13
2022 Другая — Берасьцейскі (усход) 1 12 12 0 0 93–10 36 1/16
Другая — Берасьцейскі (плэй-оф) 2 10 8 0 2 36–12 24
Другая — плэй-оф 6 7 1 3 3 21–12
2023 Другая — Берасьцейскі (усход) 1/128

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]