Сабастыян Карпінюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сабастыян Карпінюк

Сабастыян Карпінюк
Дэпутат Сойму Польшчы
2005 — 2010
Прэзыдэнт: Аляксандар Квасьнеўскі, Лех Качынскі
Прэм’ер-міністар: Казімер Марцінкевіч, Яраслаў Качынскі, Дональд Туск
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 сьнежня 1972
Калабжэг
Памёр: 10 красавіка 2010
пад Смаленскам
Партыя: Грамадзянская плятформа
Адукацыя:
Узнагароды:
Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы

Сабастыян Марек Карпінюк (па-польску: Sebastian Marek Karpiniuk; нар. 4 сьнежня 1972 году ў Калабжэгу — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі палітык, дэпутат Сойму 5-га й 6-га скліканьняў (20052010).

Скончыў факультэт права й адміністрацыі Гданьскага ўнівэрсытэту. Працаваў радцам праўным. У 20042005 гадох быў намесьнікам мэра Калабжэгу. У 2005 годзе быў абраны дэпутатам Сойму 5 скліканьня з акругі 40. Кашалін, атрымаў 9767 галасоў[1]. У выбарах у 2007 годзе быў пераабраны з той жа акругі, атрымаў 25 827 галасоў[2]. У 2008 годзе стаў чальцом сьледчай камісіі Сойму. З 19 лютага да 22 кастрычніка 2009 году быў яе старшынёй.

Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы [3].

26 красавіка 2010 году гарадзкая рада Калабжэгу прызнала яму званьне ганаровага грамадзяніна гораду, а таксама прызнала яго імя гарадзкому стадыёну [4].

Пахаваны ў Калабжэгу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]