Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў
Сьцяг СНД
Сьцяг СНД
CIS Map.svg

     чальцы СНД

     дзяржава-назіральнік

Штаб-кватэра Менск, Беларусь
Чальцы СНД
Працоўная мова Расейская
Выканаўчы сакратар Сьцяг Расеі Сяргей Лебедзеў
Утворана 8 сьнежня, 1991
Афіцыйны сайт cis.minsk.by

Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў (СНД, па-расейску: Содружество Независимых Государств, СНГ) — міждзяржаўнае аб’яднаньне большасьці былых саюзных рэспублік СССР.

Чальцы Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Краіны-ўдзельнікі:

  1. Сьцяг Азэрбайджану Азэрбайджанская Рэспубліка
  2. Сьцяг Армэніі Рэспубліка Армэнія
  3. Дзяржаўны сьцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь
  4. Сьцяг Грузіі Грузія: 12 жніўня 2008 году Грузія заявіла аб жаданьні выхаду са складу СНД[1]. Паводле Статуту СНД (артыкул 9 разьдзелу I) дзяржава-чалец мае права выйсьці з Садружнасьці. Аб такім намеры яна апавяшчае пісьмова дэпазытара сучаснага Статуту за 12 месяцаў да выхаду. Пры гэтым абавязкі, узьніклыя ў пэрыяд удзелу ў сучасным Статуце, зьвязваюць адпаведныя дзяржавы да іх поўнага выкананьня[2]. 14 жніўня 2008 году парлямэнт Грузіі аднагалосна прагаласаў за выхад са складу СНД.[3] 9 кастрычніка 2008 году заяўка Грузіі аб выхадзе з СНД задаволеная[4]. 18 жніўня 2009 году Грузія афіцыйна пакінула СНД.
  5. Сьцяг Казахстану Рэспубліка Казахстан
  6. Сьцяг Кыргыстану Кыргыская Рэспубліка
  7. Сьцяг Малдовы Рэспубліка Малдова: Малдова канчаткова ратыфікавала Статут СНД 27 чэрвеня 1994 году, афіцыйна стаўшы, такім чынам, паўнапраўным чальцом арганізацыі[5].
  8. Сьцяг Расеі Расейская Фэдэрацыя
  9. Сьцяг Таджыкістану Рэспубліка Таджыкістан
  10. Сьцяг Туркмэністану Туркмэністан: на казанскім саміце СНД, які адбыўся 26 жніўня 2005 году, Туркмэністан заявіў аб тым, што будзе ўдзельнічаць у арганізацыі ў якасьці «асацыяванага чальца».
  11. Сьцяг Узбэкістана Рэспубліка Ўзбэкістан
  12. Сьцяг Украіны Украіна: Украіна дагэтуль не падпісала Статут СНД, таму дэ-юрэ яна не зьяўляецца дзяржавай-чальцом СНД, пры гэтым належыць да дзяржаваў-заснавальнікаў і дзяржаваў-удзельнікаў Садружнасьці[6].

СНД была заснавана кіраўнікамі БССР, РСФСР і УССР шляхам падпісаньня 8 сьнежня 1991 у Віскулях пад Берасьцем (Беларусь) Дамовы аб стварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў (вядома ў СМІ як Белавескія дамовы).

21 сьнежня 1991 да Дамовы далучыліся Азэрбайджан, Армэнія, Казахстан, Кыргыстан, Малдова, Таджыкістан, Туркмэністан, Узбэкістан, якія падпісалі сумесна зь Беларусьсю, Расеяй і Ўкраінай у Алматы Дэклярацыю аб мэтах і прынцыпах СНД.

Да ратыфікацыі парлямэнтамі сапраўднага чалецтва Азэрбайджан (да верасьня 1993) і Малдова (да красавіка 1994) былі асацыяванымі чальцамі СНД.

У кастрычніку 1993 сапраўдным чальцом СНД стала Грузія. 12 жніўня 2008 году прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў аб выхадзе краіны з СНД.

У жніўні 2005 Туркмэністан выйшаў з сапраўдных чальцоў СНД і атрымаў статус асацыяванага чальца-назіральніка.

Украіна, як і Туркмэністан, не ратыфікавалі Статут СНД. Гэта азначае, што фармальна яны чальцамі Садружнасьці не зьяўляюцца, хоць пры гэтым Украіна застаецца адной зь дзяржаваў-заснавальнікаў і ўдзельнікам СНД. 13 жніўня 2008 Украіна пацьвердзіла той факт, што не зьяўляецца чальцом СНД[7].

У сакавіку 1996 году Дзяржаўная Дума Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі прыняла пастанову пра дэнансацыю Белавескіх дамоваў, аднак фактычна гэтае рашэньне наступстваў ня мела.

У шэрагу структур СНД (каардынацыйныя камітэты апаратаў прэзыдэнтаў, па статыстыцы, чыгунках і інш.) у якасьці назіральніка ўдзельнічае Манголія.

У розныя гады заяўлялі аб сваім намеры ўвайсьці ў СНД улады шэрагу непрызнаных самаабвешчаных дзяржаўных утварэньняў, аўтаномных рэгіёнаў, а таксама самастойных дзяржаваў. Такія дэклярацыі, аднак, дагэтуль ня мелі працягу ў выглядзе практычных крокаў. Заявы самаабвешчаных дзяржаўных утварэньняў, па ўсёй верагоднасьці, варта разглядаць як элемэнт змаганьня за атрыманьне самастойнасьці, паколькі аб рэальнай магчымасьці ажыцьцяўленьня такога кроку казаць не даводзіцца. Паводле Статуту СНД, для прыняцьця новага чальца гэтай арганізацыі з самастойным статусам патрабуецца згода ўжо існых удзельнікаў, што фактычна азначала б заахвочваньне сэпаратызму на тэрыторыі дзяржаваў-партнэраў і магло прывесьці да непрадказальных наступстваў.

Дэкляравалі жаданьне далучыцца да СНД:

Насельніцтва краінаў СНД на пачатак 2006 году склала 280 млн чалавек.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Садружнасьць Незалежных Дзяржаваўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў