Сайман Кузьнец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сайман Кузьнец
анг. Simon Smith Kuznets
Дата нараджэньня 30 красавіка 1901(1901-04-30)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Пінск, Менская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 8 ліпеня 1985(1985-07-08)[4] (84 гады)
Месца сьмерці Кембрыдж, акруга Мідлсэкс(en), штат Масачусэтс, ЗША
Месца вучобы Калюмбійскі ўнівэрсытэт (1923)
Занятак эканаміст, статыстык
Навуковая сфэра Эканоміка
Месца працы Гарвардзкі ўнівэрсытэт (1960—1971)
Вядомы як Тлумачальнік гаспадарчага росту(en)
Навуковы кіраўнік Ўэслі Мітчэл(en)
Узнагароды Нобэлеўская прэмія па эканоміцы (1971)

Са́йман Сьміт Кузьне́ц (нар. Шы́ман Абра́мавіч Кузьне́ц; 1901, Пінск, цяпер Берасьцейская вобласьць, Беларусь — 1985, Кембрыдж, штат Масачусэтс, ЗША) — амэрыканскі эканаміст родам зь Беларусі. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы (1971) «за эмпірычнае абгрунтаванае тлумачэньне эканамічнага росту, якое прывяло да новага, больш глыбокага разуменьня эканамічнай і сацыяльнай структуры і працэсу разьвіцьця ў цэлым».

Нарадзіўся ў габрэйскай сям’і ў Пінску, дзе, як мяркуецца, навучаўся ў гарадзкім рэальным вучылішчы, пасьля чаго сям’я пераехала ў Роўна, а ў 1915 годзе, у сувязі з высяленьнем габрэяў з прыфрантавой зоны, у горад Харкаў. Тут Кузьнец вучыўся ў 2-м рэальным вучылішчы (26 кастрычніка 1915 — 16 траўня 1917 г.) і ў Харкаўскім камэрцыйным інстытуце.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Simon Smith Kuznets // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. ^ Simon Kuznets // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  3. ^ Brozović D., Ladan T. Simon Kuznets // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. ^ nobelprize.org (анг.)Nobel Foundation.