Сакабато

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сакабато (па-японску: 逆刃刀 сакабато:?, меч зь лязом на адваротным баку) — выдуманая зброя галоўнага героя манґі «Rurouni Kenshin» Хімуры Кэнсіна. Уяўляе сабою японскі меч, ідэнтычны катане, але заменчаны па адваротным боке. Зброя прыдуманая манґакам Набухіра Вацукі адмыслова для галоўнага героя. Уяўляе Кэнсінавае нежаданьне забіваць каго-небудзь.

Арыґінальнасьць сакабато выклікала некаторае зьдзіўленьне сярод заўзятараў, тады Вацукі паведаміў у інтэрвію, што гэтая зброя — ўсяго толькі ягоная выдумка[1]. Ніколі не існавала запісаў пра мячы з адваротным завострываньнем, што б гістарычна выкарыстоўваліся ў Японіі, як не існуе школаў, што іх ужываюць. Нягледзячы на гэта, з таго часу, як была апублікавана манґа, рэальныя сакабато пачалі выпускацца для калекцыянэраў і заўзятараў[2][3]. У 2013 годзе быў знойдзены рэальны аналяґ сакабато[4].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Nobuhiro Watsuki Interview with Nobuhiro Watsuki // Kenshin Kaden = па-японску: 『剣心華伝』. — Shueisha, 1999. — ISBN 4-08-782037-8
  2. ^ Deluxe Reverse Blade Sword - Rurouni Kenshin Sakabato (анг.). TrueSwords.com. Праверана 2009-01-21 г. Архіўная копія ад 2012-02-28 г.
  3. ^ Reverse Blade Rurouni Sword (анг.). Japanimation.com. Праверана 2009-01-21 г. Архіўная копія ад 2012-02-28 г.
  4. ^ Lenta.ru: Навука й тэхніка: Зброя: Японцы знайшлі рэальную вэрсію выдуманага мяча