Сала

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Салёнае сьвіное сала

Сала — жывёльны падскурны тлушч, найчасьцей сьвіны. У Беларусі і іншых краінах зьяўляецца часткай традыцыйнай нацыянальнай кухні.

Сала выкарыстоўваецца ў многіх стравах: мясных, з агародніны, нават салодкіх. Салам шпігуюць любое мяса, акрамя сьвінога, тоўчаным салам запраўляюць баршчы. Яго ядуць салёным, вэнджаным, сквараным.