Салавецкія астравы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Салавецкія астравы

Салаве́цкія астравы́ (Салаўкі́ або Сало́ўкі[a]; па-расейску: Соловецкие острова) — архіпэляг у Белым моры на ўваходзе ў Анескую губу, адміністрацыйна адносіцца да Архангельскай вобласьці Расеі. Плошча каля 347 тыс. км². Гэта самы буйны па плошчы архіпэляг Белага мора. Салавецкія астравы складаюцца з шасьці буйных выспаў:

  • Салавецкі (Вялікі Салавецкі) востраў — 246 км²
  • Анзерскі востраў, або Анзер — 47 км²
  • Вялікая Муксалма — 17 км²
  • Малая Муксалма — 0,57 км²
  • Вялікі Заяцкі востраў — 1,25 км²
  • Малы Заяцкі востраў — 1,02 км²

У архіпэляг уваходзяць таксама больш за 100 малых выспаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1923 году на Салаўках разьмяшчаўся адзін зь першых канцлягераў для праціўнікаў савецкай улады — Салавецкі лягер асаблівага прызначэньня. У 1937 годзе ён быў рэарганізаваны ў турму. У 1939 годзе адбылася ліквідацыя турмы на Салаўках, архіпэляг быў перададзены Паўночнаму флёту, на выспах быў арганізаваны вучэбны атрад Паўночнага флёту.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Форма «Салоўкі» выкарыстоўваецца ў творы беларускага пісьменьніка  Францішка Аляхновіча «У капцюрох ГПУ»