Саланое (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саланое
трансьліт. Salanoje
Першыя згадкі: XVI ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Салонскі
Насельніцтва: 1169 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
СААТА: 3218864036
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°50′42″ пн. ш. 30°0′59″ у. д. / 52.845° пн. ш. 30.01639° у. д. / 52.845; 30.01639Каардынаты: 52°50′42″ пн. ш. 30°0′59″ у. д. / 52.845° пн. ш. 30.01639° у. д. / 52.845; 30.01639
Саланое на мапе Беларусі ±
Саланое
Саланое
Саланое
Саланое
Саланое
Саланое

Салано́е[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Добасна. Цэнтар Салонскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 1169 чал. (2010). Знаходзіцца за 5 км на поўдзень ад места Жлобін і за 92 км ад Гомелю. Жалезнадарожная плятформа на лініі Жлобін — Каленкавічы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выяўлены археолягамі курганны магільнік (2 насыпы, за 1 км на поўдзень ад вёскі) сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў. Пра гэта кажа і знойдзены ў вёсцы ў 1905 годзе кёльнскі дынар, схаваны ў X стагодзьдзі. Паводле пісьмовых крыніцаў вядомы з XVI стагодзьдзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, уладаньне каталіцкай царквы.

Пасьля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1805 годзе замест струхлелай пабудаваная новая драўляная царква Раства Багародзіцы (у ёй захоўваліся мэтрычныя кнігі з 1796 году, рэстаўравалася ў 1823 і 1862 гадох). У 1812 годзе адкрыта плавільня медзі, якая ў 1829 годзе вырабіла 1000 яе пудаў. Паводле рэвізіі 1858 году сяло, уладаньне князя Л. М. Галіцына, у Стрэшынскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1881 годзе 2 вадзяныя млыны, хлебазапасная крама. З 1864 году дзейнічала народнае вучылішча (у 1889 годзе 41 вучань). Паводле перапісу 1897 году знаходзіўся крухмальны завод, 2 вадзяныя млыны, вятрак, валюшня, крама, піцейны дом. У 1908 годзе пры школе працавала бібліятэка, 2494 дзесяціны зямлі. З здачай у эксплюатацыю ў 1915 годзе чыгункі Жлобін — Каленкавічы пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя.

З 20 жніўня 1924 году да 16 ліпеня 1954 году і з 8 сьнежня 1966 году цэнтар Салонскага сельсавету Жлобінскага раёну Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1929 годзе арганізаваны калгас «На варце». У пачатку нямецка-савецкай вайны быў створаны зьнішчальны атрад (27 чалавек). З 1942 году дзейнічала падпольная патрыятычная група (кіраўнік П. С. Дзегцяроў). Акупанты спалілі 175 двароў і забілі 55 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінуў 101 жыхар зь вёсак Салонскага сельсавету. У памяць пра загінуўшых у 1957 годзе ў цэнтры вёскі была ўсталяваная скульптурная кампазыцыя. У 1962 годзе да вёскі далучаны пасёлак птушкааддзяленьня саўгаса «Жлобін». Цэнтар саўгаса «Жлобінская птушкафабрыка». Працуюць сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, дзіцячыя ясьлі-сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, сталовая, крама. У 1993 году адкрыты і асьвячоны новы храм Раства Багародзіцы.

У склад Салонскага сельсавету ўваходзілі да 1954 году вёскі Гнілая Лужына, Залужжа, Зямлянкі, да 1962 году мястэчка птушкаадзяленьня саўгаса «Жлобін», да 1993 году — вёска Казёл. Усе яны ў наш час не існуюць.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Жлобіна. Пляніроўка складаецца з амаль раўналежных паміж сабой доўгай крывалінейнай і кароткай просталінейнай вуліц, злучаных завулкамі і арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 168
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]