Салтанаўка (Чачэрскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Салтанаўка
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Сельсавет: Залескі
Насельніцтва: 0 чал. (1992)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 53°3′52″ пн. ш. 31°0′42″ у. д. / 53.06444° пн. ш. 31.01167° у. д. / 53.06444; 31.01167Каардынаты: 53°3′52″ пн. ш. 31°0′42″ у. д. / 53.06444° пн. ш. 31.01167° у. д. / 53.06444; 31.01167
Салтанаўка на мапе Беларусі
Салтанаўка
Салтанаўка
Салтанаўка

Салта́наўка[1] — былая вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, на рацэ Дзявіца. Уваходзіла ў склад Залескага сельсавету. Насельніцтва 0 чал. (1992). Знаходзілася за 14 км на паўночны ўсход ад места Чачэрск, за 51 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 79 км ад Гомелю.

На тэрыторыі Чачэрскага біялягічнага заказьніка.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (48 сем’яў) у 1992 годзе пераселеныя ў чыстыя месцы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XIX стагодзьдзя як паселішча ў Палескай воласьці Беліцкага павету Магілёўскай губэрні. У 1881 годзе дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году дзейнічалі хлебазапасная крама, вятрак. У 1907 годзе ў вясковай школе 35 вучняў. У 1909 годзе 392 дзесяціны зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны фальварак.

У 1926 годзе паштовы пункт, школа. З 8 сьнежня 1926 году да 30 сьнежня 1927 году цэнтар Салтанаўскага, у 19311939 гадох Закрыніцкага сельсаветаў Чачэрскага раёну Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Юны ленінец», працавалі кузьня і ваўначасальня. 69 жыхароў загінулі на франтох нямецка-савецкай вайны. Паводле перапісу 1959 году ўваходзіла ў склад саўгасу «Бяляеўскі» (цэнтар — вёска Бяляеўка).

29 сьнежня 2011 году вёска ліквідаваная рашэньнем Чачэрскага раённага Савету дэпутатаў[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов». Решение Чечерского районного Совета депутатов от 29 декабря 2011 г. № 86 (рас.)
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 508

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]