Сальма Гаек

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сальма Гаек
Salma Hayek
Сальма Гаек у 2012 годзе
Дата нараджэньня 2 верасьня 1966 (57 гадоў)
Месца нараджэньня Коацакаалькас, Мэксыка
Месца вучобы
Занятак акторка, сьпявачка, кінарэжысэр, кінапрадусар
Гады дзейнасьці 1988 — цяпер
Дзеці Valentina Paloma Pinault[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000161

Сальма Вальгарма Гаек Хімэнэс-Піно (па-гішпанску: Salma Valgarma Hayek Jiménez-Pinault; нарадзілася 2 верасьня 1966 году[1] году, Коацакаалькас, Мэксыка) — мэксыканска-амэрыканская акторка, рэжысэр і прадусар. Яна пачала сваю кар’еру ў Мэксыцы, сыграўшы галоўныя ролі ў тэленавэле «Тэрэза» й фільме «Алея цудаў», за якую была намінаваная на прэмію «Арыель». У 1991 годзе Гаек пераехала ў Галівуд і стала вядомай дзякуючы ролям у галівудзкіх фільмах, як то «Роспачны» (1995), «Догма» (1999), і «Дзікі, дзікі Захад» (1999).

Хаек зьнялася ў больш як 30 фільмах. Яна ёсьць першай мэксыканкай, якая была намінавана на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю ў 2002 годзе. Другая пасьля Фэрнанда Мантэнэгра з трох лацінаамэрыканскіх акторак у гісторыі, якая была намінавана на гэтую ўзнагароду, трэцяй зьяўляецца Каталін Сандына Марэна. Сальма мае гішпанска-лібанскае паходжаньне[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сальма Гаексховішча мультымэдыйных матэрыялаў