Салігорск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Салігорск
Coat of Arms of Salihorsk, Belarus.svg Flag of Soligorsk Belarus.svg
Герб Салігорску Сьцяг Салігорску
Першыя згадкі: 1958
Горад з: 1963
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Салігорскі
Плошча: 9,19 км²
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 102 297 чал.[1]
шчыльнасьць: 11 131,34 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 174
Паштовы індэкс: 223710
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°46′46″ пн. ш. 27°31′38″ у. д. / 52.77944° пн. ш. 27.52722° у. д. / 52.77944; 27.52722Каардынаты: 52°46′46″ пн. ш. 27°31′38″ у. д. / 52.77944° пн. ш. 27.52722° у. д. / 52.77944; 27.52722
Салігорск на мапе Беларусі ±
Салігорск
Салігорск
Салігорск
Салігорск
Салігорск
Салігорск
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Саліго́рск — горад у Менскай вобласьці Беларусі, на беразе Салігорскага вадасховішча. Адміністрацыйны цэнтар Салігорскага раёну. Паводле перапісу 2009 году насельніцтва складае 102 297 чалавек[1].

Знаходзіцца за 132 км на поўдзень ад Менску; канцавая чыгуначная станцыя адгалінаваньня Слуцак — Салігорск, аўтамабільныя дарогі злучаюць места зь Любаньню, Слуцкам, Лунінцом.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1958: заснаваньне пасёлку Новастаробінск на месцы в. Вішнёўка Старобінскага раёну ў сувязі з прамысловай распрацоўкай пакладаў калійных соляў і будаўніцтвам калійнага камбінату.
  • жнівень 1959: ператвораны ў працоўны пасёлак Салігорск.
  • 1962: чыгунка злучыла Салігорск са Слуцкам.
  • сьнежань 1962 — студзень 1965: у Любанскім раёне.
  • 19631979: увод у эксплюатацыю 4 калійных камбінатаў.
  • 1963: атрымаў статус места абласнога падпарадкаваньня.
  • 1965: цэнтар Салігорскага раёну.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак суду Салігорскага раёну
  • 1965 — 25 тыс. чал.[2]
  • 1975 — 52 тыс. чал.[3]
  • 1976 — 54 тыс. чал.[2]
  • 1991 — 96 тыс. чал.[4]
  • 1996 — 101 тыс. чал.[5]
  • 2006 — 100,8 тыс. чал.
  • 2007 — 100,8 тыс. чал.
  • 2009 — 102 297 чалавек[1] (перапіс)

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Салігорску маецца 9 агульнаадукацыйных школаў і тры гімназіі, дзе навучаецца каля 18 тысяч чалавек, 2 тэхнічныя вучэльні, пэдагагічны каледж, горнахімічны тэхнікум. Працуе 31 дзіцячая дашкольная ўстанова на 6229 дзяцей. Для арганізацыі пазакляснай выхаваўчай працы дзейнічае 11 спэцыялізаваных дзіцячых установаў. Сярод іх — школа мастацтваў, музычная і мастацкая школы, станцыя юных тэхнікаў, дзіцячы тэатар танцу, краязнаўчы музэй, цэнтар дзіцячай творчасьці.

Ахова здароўя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лекавальна-прафіляктычную працу ажыцьцяўляе Салігорскае тэрытарыяльна-мэдычнае аб’яднаньне. Яно ўлучае: раённую лякарню на 875 ложкаў, дзіцячую мескую лякарню на 150 і 3 участковыя лякарні на 75 ложкаў. Абслугоўваньне працаўнікоў ПА «Беларуськалій» ажыцьцяўляе спэцыялізаваная паліклініка. У шахтах Першага рудакіраваньня абсталяваная ўнікальная спэлеолячэбніца, дзе атрымліваюць эфэктыўнае лекаваньне хворыя бранхіяльнай астмай і алергічнымі захворваньнямі.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для правядзеньня вольнага часу да паслугаў мескія ДК ПА «Беларуськалій», ДК «Будаўнікоў», дыскатэкі, Цэнтар культуры і вольнага часу, сетка бібліятэк, шырокафарматны кінатэатар «Зорка Вэнэра» на 806 месцаў. Маецца шэраг аматарскіх аб’яднаньняў — клюбы маладых паэтаў і аўтарскай песьні.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У месьце 2 стадыёны на 8 тысяч месцаў, 2 лёгкаатлетычных манежы, 3 басэйны і 6 міні-басэйнаў, 26 спартовых заляў, 4 ДЮСШ на 2,5 тысячы чалавек, лядовы палац на 1800 месцаў.[6] Шырока вядомая салігорская футбольная каманда «Шахтар».

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыгуначны вакзал

Буйны цэнтар горназдабыўной прамысловасьці Беларусі і адзін з найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў і пастаўнікоў калійных мінэральных угнаеньняў — вытворчае аб’яднаньне РУП «Беларуськалій».

Галаўны будынак ААТ «Беларуськалій»

Прадпрыемствы машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.

  • ААТ «ЛМЗ „Унівэрсал“»
  • ААТ «Салігорскі ЗГА»
  • ЗАТ «Інстытут праблем рэсурсазьберажэньня з досьледнай вытворчасьцю»
  • ААТ «Салігорскпрамбуд»
  • ААТ «Трэст „Шахтаспэцбуд“»
  • ААТ «Салігорскі домабудаўнічы камбінат»
  • УВП «Ніва»
  • УВП «Унівэрсал-Літ»

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Раства Прасьв. Багародзіцы
Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы
Касьцёл св. Францішка

Працуе Салігорскі краязнаўчы музэй.

  • Гатэлі: «Алеся», «Пэрліна», «Новае Палесьсе».

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл св. Францішка (1990-я)
  • Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса і Сьвятой Сям’і (1990-я).
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы (1895).
  • Царква Раства Прасьв. Багародзіцы (1990-я).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б Историческая справка о городе Солигорске по материалам Солигорского краеведческого музея // Солигорский районный исполнительный комитет
  3. ^ Солигорск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  4. ^ Солигорск // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  5. ^ Энциклопедический словарь
  6. ^ Арены (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Солигорск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
  • Салігорск // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991. — 303 с.: фота. — ISBN 5-341-00240-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]