Салігорскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Салігорскі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Салігорск
Дата ўтварэньня 6 студзеня 1965
Насельніцтва (2006) 37,9 тыс.
Шчыльнасьць 15,16 чал./км²
Плошча 2,5 тыс. км²
Месцазнаходжаньне Салігорскага раёну
Салігорскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-17-10
Паштовыя індэксы 223 7хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Саліго́рскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,5 тыс. км². Насельніцтва — 37,9 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Салігорск.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяжуе са Слуцкім, Любанскім, Капыльскім раёнамі Менскай вобласьці, Лунінецкім і Ганцавіцкім раёнамі Берасьцейскай вобласьці, Жыткавіцкім раёнам Гомельскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён разьмешчаны на паўночнай ускраіне Прыпяцкага Палесься. Пераважаюць вышыні 135—150 м, максымальная 182 м каля вёскі Кастрычнік.

У Салігорскім раёне здабываюць: калійнныя і каменныя солі, торф, пяскова-жвіравыя матэрыялы, будаўнічыя пяскі.

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,1 °C, ліпеня 18,1 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 600 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 184 дні.

Лясы (42% тэрыторыі раёну) пераважна іглічныя, чорнаалешнікавыя, бярозавыя. Пад балотамі 2% плошчы раёну.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па тэрыторыі раёну працякаюць: рака Случ (з прытокам Морач), Лань. Разьмешчаны Салігорскае і Чырвонаслабадзкое вадасховішчы.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, вырошчваньні буракоў. Разьвіта птушкагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу, цукровыя буракі, гародніну, рапс. Рыбгас «Чырвоная Слабада».

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, паліўнай, машынабудаўнічай, харчовай прамысловасьці.

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Слуцак — Салігорск, аўтадарога Слуцак — Мікашэвічы.

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся помнікі архітэктуры: Сьвята-Мікалаеўская царква (1859) у мястэчку Старобін, Сьвята-Ўзьнясенская царква (1845) у в. Вялікі Ражан, вятрак (2-я палова XIX ст.) у в. Першамайск, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Чыжэвічы.

Выбітныя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Солигорский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]