Самуэль Андрэй Абрамовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Самуэль Андрэй Абрамовіч (16171663) — дзяржаўны й вайсковы дзяяч ВКЛ. З шляхецкага роду Абрамовічаў, сын Мікалая Абрамовіча.

У 16371638 навучаўся ў Лейдэнскім унівэрсытэце. Каралеўскі палкоўнік. Стараста старадубскі ад 1647. У 1654 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва й зачыніў кальвінскі збор у Варнянах. Меў маёнткі ў Кіеўскім ваяводзтве, Лідзкім, Вількамірскім, Ашмянскім, Аршанскім, Новагародзкім, Мазырскім, Старадубскім і Пінскім паветах.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніца: Валеры Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»