Самішчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Самішчы
трансьліт. Samiščy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Трабскі
Насельніцтва: 7 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231352
СААТА: 4229851186
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°8′30″ пн. ш. 25°51′49″ у. д. / 54.14167° пн. ш. 25.86361° у. д. / 54.14167; 25.86361Каардынаты: 54°8′30″ пн. ш. 25°51′49″ у. д. / 54.14167° пн. ш. 25.86361° у. д. / 54.14167; 25.86361
Самішчы на мапе Беларусі ±
Самішчы
Самішчы
Самішчы
Самішчы
Самішчы
Самішчы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Самі́шчы[1] — вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2-й палове XVIII ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. Адносілася да Трабскага староства.

У сярэдзіне XIX ст. у Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Уваходзіла ў склад маёнтку Лыскаўцы, у 1861 г. 35 рэвіскіх душ, у 1897 г. 20 двароў, 116 жыхароў, дзейнічаў хлебазапасная крама. У 1905 г. у вёсцы 126 жыхароў, 149 дзесяцін зямлі, у фальварку Самішчы, які належаў Антановічу, 6 жыхароў, 144 дзесяціны зямлі. У 1909 г. у вёсцы 21 двор, 133 жыхары, у фальварку 2 двары, 11 жыхароў.

У 1921—1939 гг. у складзе Польшчы. У 1921 г. 11 двароў, 47 жыхароў, у засьценку 1 двор, 3 жыхары.

3 12.10.1940 г. вёска (17 двароў, 119 жыхароў) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1950 г. арганізаваны калгас «8 Сакавіка». 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 68 жыхароў. Потым у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 7 чалавек[2]
  • 1999 год — 20 чалавек, 9 двароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 237
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.