Сангха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Маладыя мніхі ў паломніцтве.

Сангха (Санскрыт: sagha संघ) – даслоўна "зграмаджэньне" – назва супольнасьці будыйскіх мніхаў. Часта назва "сангха" ўжываецца таксама ў стасунку да супольнасьці сьвецкіх, практыкуючых будызм, аднак першае значэньне зьяўляецца падставовым.

У кантэксьце будыйскіх тэкстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Словы Буды Шак'ямуні зь пісаньняў, якія датычаць Сангхі:

Уніканьне пагарды, уніканьне выкліканьня крыўды іншым, стрыманасьць згодная з прынцыпамі кляшторнае дысцыпліны, умеранасьць у ежы, жыцьцё ў самотнасьці, прысьвячэньне сябе медытацыі - гэта навука Будаў. (Словы Буды Шак'ямуні з Дхамапады, 185 верш)
Хто знайшоў прыстанішча ў Будзе, ягонай Навуцы і яго Законе, той сваёй мудрасьцю пранікае Чатыры Шляхетныя Праўды - цярпеньне, прычыну цярпеньня, спыненьне цярпеньня і Шляхетную Васьмёркавую Сьцежку, якая вядзе да згасаньня цярпеньня. (Словы Буды Шак'ямуні з Дхамапады, 190-191 вершы)
Дабрачынныя народзіны Буды; дабрачынным ёсьць абвяшчэньне сьвятой Навукі; дабрачыннай ёсьць гармонія ў Законе; дабрачыннае і блаславёнае ёсьць духоўнае імкненьне згуртаваных шукальнікаў праўды. (Словы Буды Шак'ямуні з Дхамапады, 194 верш)