Сан-Тамэ і Прынсыпі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сан Том і Прынсэп»)
Сан-Тамэ і Прынсыпі
República Democrática de São Tomé e Príncipe
Сьцяг Сан-Тамэ і Прынсыпі Герб Сан-Тамэ і Прынсыпі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Independência total»
Месцазнаходжаньне Сан-Тамэ і Прынсыпі
Афіцыйная мова партугальская
Сталіца Сан-Тамэ
Найбуйнейшы горад Сан-Тамэ
Форма кіраваньня рэспубліка
Фрадыке дэ Мэнэзэш
Жуакін Рафаэль Бранка
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
183-е месца ў сьвеце
1001 км²
0
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
188-е месца ў сьвеце
163 000
169,1/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
218 месца ў сьвеце
$281 млн
$1751
Валюта Добра (STD)
Часавы пас UTC (UTC+0)
Незалежнасьць
— ад Партугаліі

12 ліпеня 1975
Аўтамабільны знак STP
Дамэн верхняга ўзроўню .st
Тэлефонны код +239
Мапа Сан-Тамэ і Прынсыпі
Мапа Сан-Тамэ і Прынсыпі

Дэмакратычная Рэспубліка Сан-Тамэ і Прынсыпі (па-партугальску: Democrática de São Tomé e Príncipe) — выспавая краіна, разьмешчаная ў Гвінэйскай затоцы Атлянтычнага акіяна. У склад краіны ўваходзяць дзьве выспы вульканічнага паходжаньня, адлегласьць паміж якімі складае 140 км, і яшчэ 6 невялікіх выспачак.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выспы былі адкрытыя партугальцамі Жуанам дэ Сантарэ і Пэдра Эскабарам у 1470 годзе. Першае партугальскае паселішча было тут заснаванае ў 1493 годзе Альвару Камільям. Да сярэдзіны ХVI стагодзьдзя пры дапамозе рабоў партугальцы пераўтварылі гэтыя выспы ў буйнейшага пастаўшчыка цукару ў Эўропу.

Праз 100 гадоў вытворчасьць цукару скарацілася, і ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя Сан-Тамэ ўяўляў сабой часовую стаянку караблёў. У пачатку ХІХ стагодзьдзя тут пачалі вырошчваць каву і какаву. Вульканічная глеба спрыяла атрыманьню багатых ураджаяў, і практычна ўся паверхня выспаў была занятая плянтацыямі. У 1908 годзе Сан-Тамэ стаў буйнейшым вытворцам какава ў сьвеце.

Выспы былі партугальскай калёніяй да 50-х гадоў ХХ стагодзьдзя, калі сталі заморскай тэрыторыяй Партугаліі. Пасьля зьнішчэньня дыктатуры ў Партугаліі ў 1974 годзе пачаліся размовы аб незалежнасьці выспаў. Яны атрымалі незалежнасьць 12 ліпеня 1975 году.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1990 году выспы сталі дэмакратычнай рэспублікай, на чале якой стаіць прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяцігадовы тэрмін, ня болей трох разоў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, які складаецца з 55 дэпутатаў. Выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту, які назначае прэм’ер-міністра.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выспы Сан-Тамэ і Прынсыпі знаходзяцца ў Гвінэйскай затоцы Атлянтычнага акіяна. У склад краіны ўваходзяць дзьве вялікія выспы, яд якіх ідзе назва краіны (Сан-Тамэ — 859 км² і Прынсыпі — 142 км²), і 6 невялікіх выспачак, самымі вялікімі зь якіх зьяўляюцца Пэдрас, Тынхосас і Ролас.

Самая высокая кропка выспы Сан-Тамэ — Піку-дэ-Сан-Тамэ (2024 м), выспы Прынсыпі — пік Прынсыпі (948 м).

Выспы маюць вульканічнае паходжаньне, з узвышанымі, гарыстымі паверхнямі. Клімат — трапічны, марскі (вільготны і сьпякотны). Сярэднегадавая тэмпэратура ад +26°С да 27 °C. У сьпякотныя месяцы, асабліва ў студзені, тэмпэратура сягае +30 °C, а ў самы халодны месяць (ліпень), моха апусьціцца да +20 °C.

Ападкі вагаюцца ад 5000 мм на паўднёвым захадзе Сан-Тамэ да 1000 мм у нізінах на поўначы. Сэзон дажджоў цягнецца ад кастрычніка да траўня.

Самымі вялікімі рэкамі краіны зьяўляюцца Агуа-Грандэ, Ія-Грандэ, Агульяш, Банзу і Папагаю.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Краіна дзеліцца на дзьве правінцыі: Сан-Тамэ і Прынсыпі, якія, у сваю чаргу, дзеляцца на 7 акругаў (шэсьць на Сан-Тамэ й адну на Прынсыпі).

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З ХІХ стагодзьдзя эканоміка Сан-Тамэ і Прынсыпі была заснаваная на сельскай гаспадарцы. У час атрыманьня незалежнасьці плянтацыі займалі 90% урадлівай зямлі. Пасьля 1975 году гэтыя плянтацыі перайшлі пад кіраваньне дзяржаўных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, а потым былі прыватызаваныя. Асноўнай сельскагаспадарчай культурай краіны застаецца какава, доля экспарту якой складае 80% экспартуемай прадукцыі. Астатняя доля экспарту прыходзіцца на каву, копру, бананы, пальмавы алей. Болей 60% экспарту прыходзіцца на Нідэрлянды.

Тым ня менш, сельская гаспадарка ня можа забясьпечыць патрэбаў у харчаваньні і значная доля спажываемага ў краіне харчаваньня імпартуецца.

Прамысловасьць складаецца з прадпрыемстваў пераапрацоўкі прадукцыі сельскай гаспадаркі. Сан-Тамэ і Прынсыпі атрымлівае міжнародную дапамогу з боку ААН, Сусьветнага банку, Эўрапейскага Зьвязу, Партугаліі, Тайваню, Афрыканскага Банку Разьвіцьця.

У 1999 годзе на шэльфе выспаў былі знойдзены радовішчы нафты, іх распрацоўка пачалася ў 2004 годзе.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большасьць насельніцтва краіны жыве на высьпе Сан-Тамэ. 96% насельніцтва — хрысьціяне. 95% насельніцтва нашчадкі рабоў прывезены партугальцамі з Афрыкі. Крэолы складаюць 4% насельніцтва, партугальцы 1%.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афрыканская культура выспаў трапіла пад моцны партугальскі ўплыў у каляніяльны пэрыяд. Гэты ўплыў бачны як у народных танцах, так і ў музыцы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сан-Тамэ і Прынсыпісховішча мультымэдыйных матэрыялаў