Сарагоса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сарагоса
гішп. Zaragoza
Сарагоса
Escudo de Zaragoza.svg Bandera de Zaragoza.svg
Герб Сарагосы Сьцяг Сарагосы
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Арагон
Правінцыя: Сарагоса
Плошча: 973,78 км²
Вышыня: 199 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 702 090 чал. (2010)
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 41°39′ пн. ш. 0°53′ з. д. / 41.65° пн. ш. 0.883° з. д. / 41.65; -0.883Каардынаты: 41°39′ пн. ш. 0°53′ з. д. / 41.65° пн. ш. 0.883° з. д. / 41.65; -0.883
Сарагоса на мапе Гішпаніі
Сарагоса
Сарагоса
Сарагоса
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.zaragoza.es/

Сараґо́са (па-гішпанску: Zaragoza) — горад на поўначы Гішпаніі на рацэ Эбра, сталіца аднайменнае правінцыі й Аўтаномнае Супольнасьці Арагон. Насельніцтва — 641 581 жыхар (2004). У 2008 годзе ў Сарагосе адбылася выстава Expo 2008, сусьветная выстава на вадзе. Горад быў таксама кандыдатам на званьне культурнай сталіцы Эўропы ў 2016 годзе.

Горад славіцца сваім фальклёрам, вядомы мясцовай кухняй і архітэктурнымі помнікамі, як то Базыліка дэль Піляр, Сабор Ля Сэо і палац Альхафэрыя. Ля Сэо й Альхафэрыяя, а таксама некалькі іншых будынкаў зьяўляюцца часткай Помнікаў стылю мудэхар у Арагоне, які зьяўляецца аб’ектам Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сарагоса была заснавана рымлянамі ў 24 годзе да н. э. пад назовам Калёнія Цэзараўгуста (лац. Colonia Caesaraugusta), ад якога адбылася ейная цяперашняя назва. У 380 годзе ў Сарагосе адбыўся ўсеагульны хрысьціянскі сынод[1].

У 712713 гадох горад быў заваяваны арабамі. З VIII стагодзьдзя Сарагоса належала Кордаўскаму халіфату й служыла маўрытанскім фарпостам у барацьбе супраць хрысьціянскіх каралеўстваў паўночнай Гішпаніі. Пасьля распаду халіфату Сарагоса стала цэнтрам самастойнай мусульманскай дзяржавы, перш чым была заваявана ў 1118 годзе каралём Арагона й Навары Альфонса I падчас Рэканкісты й пасьля стала квітнеючай сталіцай ягонага каралеўства. Маўраў сілком перасялілі з гораду ў прадмесьце, дзе яны стварылі сваё паселішча. Маўрытанская архітэктура гораду была пашкоджана й амаль не перабудавана.

Пасьля аб’яднаньня Гішпаніі ў канцы XV стагодзьдзя горад страціў сваё значэньне, але праславіўся падчас Гішпанскай вайны за незалежнасьць гераічнай абаронай супраць французаў, які імкнуліся ўварвацца ў яго з 1808 па 1809 гады, калі загінула каля 50 тысяч абаронцаў гораду. Абаронай гораду кіраваў нашчадак старадаўняга арагонскага шляхецкага роду Хасэ Рэбальледа дэ Паляфокс і Мэльці. Ён ня быў вайскоўцам, але падчас паўстаньня ў Сарагосе быў абвешчаны генэрал-капітанам і пасьпяхова кіраваў абаронай Сарагосы амаль 9 месяцаў.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Concilium Caesaragustanum. Documenta Catholica Omnia

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сарагосасховішча мультымэдыйных матэрыялаў