Сарбона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сарбо́на (па-француску: Sorbonne) — шэраг унівэрсытэтаў у Францыі, адзін з самых вядомых унівэрсытэцкіх цэнтраў Эўропы. Знаходзяцца ў Парыжы і цэнтральным рэгіёне краіны — Іль-дэ-Франс.

Гісторыя Сарбоны пачынаецца з Парыскага ўнівэрсытэту, які быў утвораны ў 1215 годзе ў выніку аб’яднаньня некалькіх царкоўных школ. У 1257 г. тэоляг Рабэр дэ Сарбон, духаўнік караля Людвіка IX Сьвятога, заснаваў у Парыжы багаслоўскі каледж для дзяцей зь бедных сем’яў, а таксама інтэрнат для выкладчыкаў і студэнтаў. У 1554 г. каледж атрымаў назву Сарбона, паступова адбылося яго аб’яднаньне з тэалягічным факультэтам Парыскага ўнівэрсытэту. У 17 стагодзьдзі назва Сарбона распаўсюдзілася на ўвесь унівэрсытэт. У 1972 годзе ўнівэрсытэт быў рэарганізаваны ў шэраг ВНУ, якія традыцыйна называюць Сарбона.

Унівэрсытэты Сарбоны карыстаюцца аўтарытэтам ва ўсім сьвеце.

Вядомыя выпускнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сарбонасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: 48°50′55″ пн. ш. 2°20′36″ у. д. / 48.84861° пн. ш. 2.34333° у. д. / 48.84861; 2.34333