Саскачэван (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Саскачэван

(па-ангельску: Saskatchewan River)
мост на рацэ Саскачэван
мост на рацэ Саскачэван
Агульныя зьвесткі
Выток Паўднёвы й Паўночны Саскачэван
Вусьце Вініпэг
Краіны басэйну Сьцяг Канады Канада
Вобласьці Саскачэван і Манітоба
Даўжыня 547 км
Сярэднегадавы сьцёк 634 м3
Плошча басэйну 335900 км2
Месцазнаходжаньне
Саскачэван на мапе
Мапа басэйну ракі Саскачэван

Саскачэван (па-ангельску: Saskatchewan River) — адна з буйных рэк на поўдні Канады. Рака працякае па правінцыях Саскачэван і Манітоба. Яе даўжыня складае 547 кілямэтраў, сьцёк — 634 м³/с у возера Вініпэг, плошча басэйну — 335900 км². Рака бярэ свой пачатак ад злучэньня рэк Паўночны й Паўднёвы Саскачэван у правінцыі Саскачэван. Абедзьве ракі бяруць свой пачатак у Скалістых гарах правінцыі Альбэрта. Басэйн ракі Саскачэван улучае частку штата Мантана ў ЗША, частку правінцыі Манітоба, правінцыі Саскачэван і Альбэрта ў Канадзе. На тэрыторыі басэйну пражывае каля 3 мільёнаў чалавек. На рацэ пабудаваны 2 гідраэлектрастанцыі. Адна знаходзіцца ў Саскачэване, другая — у Манітобе.

«Саскачэван» у перакладзе зь мовы Кры isiskāciwani-sīpiy азначае «Хуткая рака».