Сацы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сацы
польск. Sace
Традыцыйны абыход поляў у дзень сьв. Ільлі
Традыцыйны абыход поляў у дзень сьв. Ільлі
Першыя згадкі: 1560
Мясцовая назва: Sacê
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараў
Насельніцтва: 80[1] чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-210
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°57′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.95° пн. ш. 23.4° у. д. / 52.95; 23.4Каардынаты: 52°57′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.95° пн. ш. 23.4° у. д. / 52.95; 23.4
Сацы на мапе Польшчы
Сацы
Сацы
Сацы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сацы́ (па-польску: Soce, па-падляску: Sacế) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Пухлы).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска вядомая ўжо з 1560 году, калі прыналежала трасьцяніцкай воласьці. Праўдападобна жыхары Сацоў пасьля ўвядзеньня берасьцейскай вуніі засталіся прыхільнікамі праваслаўя і карысталіся паслугамі манастыроў у Адрынках і Заблудаве. У 1884 годзе намаганьнямі а. Флора Сасноўскага з суседніх Пухлаў у Сацах адкрылася першая школа (дзейнічала па 1915 г.). У час Першай сусьветнай вайны ўсе жыхары падаліся ў бежанства ў Расею, вярнуўшыся ў 1919 годзе сустрэлі поўнасьцю спаленую вёску. Ліквідацыя польскімі ўладамі прыходу ў Пухлах і далучэньне да прыходу ў далёкіх Рыбалах стварыла шанец іншым рэлігіям у Сацах. Першапачаткова трыюмфавалі тут прыхільнікі Ільлі Клімовіча, самазванчага прарока Ільлі з Грыбоўшчыны пад Крынкамі, а пасьля заснавалася тут невялікаколькасная супольнасьць адвэнтыстаў.

Гістарычныя каштоўнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 красавіка 2012 году ўся вёска была запісана ў перапіс каштоўнасьцяў спадчыны, бо захавалася ў ёй вялікая колькасьць традыцыйных для Падляшша хатаў (з багатым драўляным дэкорам). Польскай дзяржавай ахоўваецца таксама забудова вёскі (дзьве вуліцы — Макраны ды Сухляны зь невялічай рэчкай паміж імі)[2].

У Сацах знаходзіцца таксама невялікая капліца сьв. Ільлі, пабудаваная на пачатку 20 ст. У сярэдзіне захоўваюцца народныя скульптуры аўтарства мясцовага жыхара Івана Кулешы (пам. 1935 г.).

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сацы. Афіцыйны сайт гміны Нараў. (пол.) Праверана 19 сакавіка 2015 г.
  2. ^ Soce zabytkiem! Konserwator podpisał decyzję. (пол.) Gazeta Wyborcza. Białystok. Праверана 19 сакавіка 2015 г.