Сашо Манбэльяр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сашо
FC Sochaux-Montbéliard logo.png
Поўная назва Football Club Sochaux-Montbéliard
Заснаваны 1928
Горад Манбэльяр, Францыя
Стадыён Стад Агюста Баналі
Умяшчальнасьць: 20 025
Галоўны трэнэр Эрвэ Рэнар
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2012—2013 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Сашо (па-француску: Football Club Sochaux-Montbéliard) — францускі футбольны клюб з гораду Манбэльяр. Клюб быў заснаваны ў 1928 годзе. Двухразовы чэмпіён Францыі й двухразовы ўладальнік Кубка Францыі, а таксама клюб аднойчы выйграваў Кубак лігі Францыі. «Сашо» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне Агюст Баналі, які разьмешчаны ў межах гораду. У цяперашні час галоўным трэнэрам клюбу зьяўляецца Эрвэ Рэнар. «Сашо» быў заснаваны Жан-П’ерам Пэжо й зьяўляецца адным з чальцоў-заснавальнікаў першага дывізіёну францускага футболу.

«Сашо» добра вядомы сваёй моладзевай акадэміяй, якая рэгулярна трапляе ў сьпіс найлепшых акадэміяў краіны[1]. Сярод вядомых выпускнікоў акадэміі варта адзначыць Яніка Стапыра, Эль-Хаджы Дыюфа, Жэрэмі Мэнэза, Бэрнара Жэнгіні й Бэнуа Пэдрэцьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбольны клюб «Сашо» быў заснаваны ў 1928 годзе пад назвай Football Club Sochaux Жан-П’ерам Пэжо дырэктарам Peugeot, францускай кампаніі па вытворчасьці аўтамабіляў. Пэжо імкнуўся стварыць футбольны клюб для вольнага часу працоўнікаў кампаніі. Ён прызначыў Люі Маяр-Саліна першым прэзыдэнтам клюбу, а першым трэнэрам стаў Марыс Байлі. «Сашо» згуляў свой першы матч 2 верасьня 1928 году супраць рэзэрвовага складу мясцовай каманды «Манбэльяр».

«Страсбург» і «Сашо» ў фінале Кубка Францыі ў 1937 годзе

Пэжо быў адным зь першых, хто пачаў выступаць за прафэсіяналізацыю францускага футбола, а ў 1929 годзе, дайшоў да таго, што пачаў плаціць сваім гульцам, што было строга забаронена ў той час. У наступным клюб наняў некалькі гульцоў з-за мяжы, што прывяло да хуткага ўзьлёту «Сашо» ў сваім рэгіёне. У чэрвені 1930 году, «Манбэльяр» вырашыў зьліцца з «Сашо» й сфармаваць адзіны клюб. У наступным месяцы Нацыянальная рада Фэдэрацыі футболу Францыі прагаласавала ў падтрымку прафэсіяналізму ў францускім футболе. У першым сэзоне Чэмпіянату Францыі, «Сашо» заняў трэцяе месца ў сваёй групе. У сэзоне 1934—1935 гадоў «Сашо» перамог свой першы чэмпіёнскі тытул, апярэдзіўшы на адзін пункт «Страсбург». На чале клюбу ў тыя гады быў ўругвайскі трэнэр Конрад Рос, капітанам клюбу зьяўляўся гулец Эт’ен Матлер. «Сашо» дамінаваў у лізе, прайграўшы толькі чатыры разы. Прз два гады тая ж каманда, намаганьнямі, некалькімі гульцамі атрымала перамогу свайго першага Кубку Францыі. У фінале «Сашо» адолеў усё той жа «Страсбур» зь лікам 2:1. Рос скончыў сваю кар’еру ў «Сашо», атрымаўшы яшчэ адзін тытул лігі ў сэзоне 1937—1938 гадоў. Пасьля сэзону 1938—1939 гадоў Рос і яшчэ некалькі гульцоў пакінулі клюб, каб гуляць за мяжой, у сувязі з надыходам Другой сусьветнай вайны.

Ваенны й пасьляваенны пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У час вайны, імкнучыся выжыць у фінансавым стаўленьні, «Сашо» на час аб’ядноўваецца зь мясцовым канкурэнтам клюбам «Валентыні». Клюб, вядомы як «Сашо-Валентыні», удзельнічаў у ваенны час у чэмпіёнах з 1942 па 1944 гады. Пасьля заканчэньня вайны, «Сашо» аддзяліўся й зноўку стаў прафэсійным клюбам, вярнуўшы сабе першапачатковую назву.

Аднак, клюб ня здолеў вярнуцца ў сваю даваенную форму, а пасьля было прынята рашэньне адмовіцца ад выплачваньня даваенных заробкаў для гульцоў, і замест гэтага засяродзіцца на падтрыманьні бюджэту каманды. У выніку, у першы сэзон пасьля вайны «Сашо» пакінуў элітны дывізіён, заняўшы апошняе месца. Клюб правёў толькі адзін сэзон у другім дывізіёне й вярнуўся ў Лігу 1 у сэзоне 1947—1948 гадоў. Клюб правёў наступныя 13 сэзонаў, гуляючы ў Лізе 1. За гэты час лепшае дасягненьне ў чэмпіянаце краіны было ў сэзоне 1952—1953 гадоў, калі каманда заняла другое месца, саступіўшы ў агульным заліку толькі «Рэймсу». У 1959 годзе клюб зноўку згуляў у фінале Кубку Францыі, тым ня менш, вынік быў не на карысьць «Сашо», клюб атрымаў паразу ад супернікаў з «Гаўру» толькі ў сэрыі пэнальці.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 31 студзеня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр П’ерык Кро 1991
3 Сьцяг Ганы Нап Джордан Аю (ар. «Марсэль») 1991
4 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Т’еры Дубаі 1988
5 Сьцяг Бразыліі Аб Карлан 1986
6 Сьцяг Малі Аб Сэдрык Кантэ (капітан) 1979
8 Сьцяг Сэнэгалу ПА Жазэф Ляпі 1992
9 Сьцяг Францыі Нап П’ер-Ален Фраю 1980
10 Сьцяг Францыі ПА Тама Гербэр 1989
11 Сьцяг Францыі Нап Рой Канту 1985
12 Сьцяг Тога Нап Разак Букары (ар. «Ўулвэргэмптан») 1987
14 Сьцяг Францыі Аб Жэром Русыён 1993
15 Сьцяг Замбіі Нап Эмануэль Маюка (ар. «Саўтгэмптан») 1990
16 Сьцяг Францыі Бр Сымон Пуплен 1985
17 Сьцяг Францыі Аб Мат’ё Пэйбэрнь 1990
18 Сьцяг Францыі ПА Сэбаст’ен Рудэ 1981
19 Сьцяг Францыі Аб Ліянэль Зума 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Францыі Нап Эдуар Бютэн 1988
22 Сьцяг Францыі Нап Сэдрык Бакамбю 1991
23 Сьцяг Францыі Аб Давід Сагэ 1979
24 Сьцяг Малі ПА Калілю Траарэ 1987
25 Сьцяг Францыі Аб Жульен Фасюр’е 1987
26 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Саньін Пркіч 1993
27 Сьцяг Францыі Аб Ляік Пужоль 1989
28 Сьцяг Замбіі ПА Натан Сынкала (ар. «Мазэмбэ») 1991
29 Сьцяг Камэруну ПА Пэтрус Бумаль 1993
30 Сьцяг Сэнэгалу Бр Папа Камара 1993
31 Сьцяг Замбіі Аб Стопіла Сунзу 1989
32 Сьцяг Францыі ПА Ёахім Эйкмаер 1993
33 Сьцяг Францыі ПА Марка Ілемаарытра 1995
40 Сьцяг Францыі Бр Яан Пэле 1982
Сьцяг Францыі Аб Флярыян Маранж 1986

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сашо Манбэльярсховішча мультымэдыйных матэрыялаў