Саюз паўднёвашлезьвіскіх выбаршчыкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саюз паўднёвашлезьвіскіх выбаршчыкаў
ням. Südschleswigsche Wählerverband
Лідэр партыі Флемінг Маер
Дата заснаваньня 30 чэрвеня 1948 (75 гадоў таму)
Штаб-кватэра
Саюзьнікі і блёкі
Ідэалёгія кансэрватызм, абарона меншасьцяў у зямлі Шлезьвіг-Гальштайн
Інтэрнацыянал Эўрапейскі свабодны саюз
Колькасьць 3500
(на чэрвень 2014 г.)
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
0 / 96
· Бундэстаг
0 / 709
· Мясцовая рада Шлезьвіг-Гальштайну
3 / 69
Орган партыйнага друку Голас поўначы
Афіцыйны сайт ssw.de

«Саюз паўднёвашлезьвіскіх выбаршчыкаў» (па-нямецку: Südschleswigsche Wählerverband або ням. SSWСПВ) — мясцовая партыя ў зямлі Шлезьвіг-Гальштайн, ФРН. Партыя дацкай меншасьці ў Нямеччыне была заснавана 30 чэрвеня 1948 году і мае каля 4000 сяброў. На выбарах у Бундэстаг у 1949 годзе атрымала 1 месца. Партыя бароніць правы дацкай і фрыскай меншасьцяў зямлі й адзіная з усіх партыяў Нямеччыны вызвалена ад 5%-бар’еру, такім чынам, заўсёды прысутнічае ў ляндтагу. Пасьля выбараў у мясцовую раду Шлезьвіг-Гальштайну 6 траўня 2012 году быў створаны ўрад з удзелам СДПН, «Зялёных» і Саюзу паўднёвашлезьвіскіх выбаршчыкаў. Прадстаўніца партыі Анке Споорэнданк стала міністрам юстыцыі, культуры й эўрапейскіх справаў. Такім чынам Саюз упершыню ўвайшоў ва ўрад Шлезьвіг-Гальштайну, а значыць і ў бундэсрат Нямеччыны. З 2017 году выйшла з ураду й знаходзіцца ў апазыцыі кааліцыі ХДС/ХСС, СвДП, «Зялёных».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Саюз паўднёвашлезьвіскіх выбаршчыкаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ § 1 Absatz 2 Satz 1 // партыйны статут — 2018.