Саўгуці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саўгуці
лац. Saŭhuci / Saŭguci
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Іўеўскі
Насельніцтва: 112 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231342
СААТА: 4229813116
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°56′41″ пн. ш. 25°43′30″ у. д. / 53.94472° пн. ш. 25.725° у. д. / 53.94472; 25.725Каардынаты: 53°56′41″ пн. ш. 25°43′30″ у. д. / 53.94472° пн. ш. 25.725° у. д. / 53.94472; 25.725
Саўгуці на мапе Беларусі ±
Саўгуці
Саўгуці
Саўгуці
Саўгуці
Саўгуці
Саўгуці

Саўгу́ці[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Івенкі. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавету[2] Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. З 2000 году ў складзе места Іўя, вуліца.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Саўгут

Савегода або Савегота (Savegodo, Savegotis) — імя германскага паходжаньня[3][4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. у Іўеўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1598 г. у Лукашынскім войтаўстве, 16 валок зямлі, адносілася да маёнтку Іўе, які належаў Кішкам. У 1634 г. 13 дымоў, 9 валок зямлі.

У ХІХ—пачатку XX ст. вёска ў Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 69 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтка Іўе Замойскіх. У 1897 г. 44 двары, 267 жыхароў. У 1905 г. 285 жыхароў, 558 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 66 двароў, 321 жыхар.

У 1921—1939 гт. у Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 45 двароў, 218 жыхароў.

3 12.10.1940 г. вёска (49 двароў, 245 жыхароў) у Іўеўскім сельсавеце Іўеўскага раёну. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1945 г. адкрыта пачатковая школа. У 1950 г. створаны калгас «Шлях Леніна». 3 1954 г. у Лукашынскім, з 1962 г. у Іўеўскім сельсаветах. Потым у складзе калгасу «Іўе». Працавала крама.

З 2000 г. у складзе гораду Іўе, вуліца. Знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 178 чалавек, 66 двароў
  • 2009 год — 112 чалавек[5]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 196.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 15, 1973. S. 18 (264).
  5. ^ Вынікі перапісу

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.