Свабода (газэта, 1990)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Свабода
Тып газэта
Заснавальнік Павал Жук
Выдавец «Газэта СВАБОДА, Ltd.»
Галоўны рэдактар Ігар Гермянчук
Заснаваная 1990
Закрытая 1997
Палітыка выказваньне поглядаў разьвіцьця беларускае мовы
Мова беларуская
Штаб-кватэра Сьцяг БеларусіМенск, вул. М.Багдановіча, д. 7а[1]
Наклад 20 тыс. (І.1994)
42 тыс. (VІІ.1994)
60 тыс. (ІІІ.1995)
93 тыс. (ІХ.1995)
93 тыс. (1996)
Афіцыйны сайт
(нядзейны) svaboda.com
(нядзейны)

Свабода — грамадзка-палітычная газэта, якая выдавалася з 25 сакавіка 1990 па 1997 год у Менску на беларускай мове, спачатку — штотыднёвік, далей — 3 разы на тыдзень. Заснавальнік — Павал Жук, галоўны і першы рэдактар — Ігар Гермянчук.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Газэта асьвятляла пытаньні грамадзка-палітычнага, эканамічнага, культурнага і духоўнага жыцьця Беларусі, знаёміла чытачоў зь міжнароднымі падзеямі, друкавала матэрыялы па гісторыі Беларусі. Рэдакцыя выданьня стаяла на нацыянальна-дэмакратычных пазыцыях, крытычна адносілася да дзеючых на Беларусі органаў улады.

Рэдакцыя лічыла сваю газэту пераемніцай выданьня «Свабода», адзіны нумар якога быў падрыхтаваны ў 1902 годзе. Наваствораная пераемніца праіснавала сем гадоў.

Закрыцьцё газэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 лістапада 1997 году Вышэйшы гаспадарчы суд зьліквідаваў газэту пасьля двух афіцыйных папярэджаньняў за парушэньне «Закону аб СМІ», якія вынес выданьню Дзяржкамітэт друку. На той момант «Свабода» ўжо мела шэсьць папярэджаньняў. Вышэйшы Гаспадарчы Суд забараніў выпуск газэты «Свабода»[2] на чале з судзьдзёю М. Клімянковаю.

Нягледзячы на закрыцьцё выданьня, журналісцкі калектыў не распаўся. На працягу двух месяцаў «Свабода» працягвала выходзіць — але ўжо не на паперы, а ў Інтэрнэце[a].

Працяг дзейнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 16 студзеня 1998 году газэта выходзіла пад назвай «Навіны», з 25 лютага 2000 — «Наша Свабода».

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Старока газэты мела назву svaboda.com.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Адрас для карэспандэнцыі // Свабода : газэта. — Люты 1993. — № 1-2. — С. 1.
  2. ^ Хроніка рэпрэсій супраць незалежнай газеты // Рэгіянальная газэта — 47 (344). — 23 лістапада 2001 год.