Свабодныя выбаршчыкі (Нямеччына)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Свабодныя выбаршчыкі ў Нямеччыне могуць належаць да аб’яднаньня асобаў, якія ўдзельнічаюць у выбарах, ня маючы статусу зарэгістраванай палітычнай партыі. Звычайна яны ўключаюць у сябе мясцовую групу выбаршчыкаў, якой даюць права ўдзелу ў выбарах. У большасьці выпадкаў, свабодныя выбаршчыкі бяруць удзел толькі на ўзроўні мясцовага самакіраваньня, балятуюцца ў гарадзкія рады і магістраты. Свабодныя выбаршчыкі, як правіла, дабіваюцца найбольшых посьпехаў у сельскіх ваколіцах на поўдні Нямеччыны. Свабодныя групы выбаршчыкаў дзейнічаюць ва ўсіх землях Нямеччыны.