Севяране

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Севяране
Саманазва сѣверо, сѣверъ, сѣверы
Рэгіёны пражываньня Беларусь, Расея, Украіна
Мовы гаворкі старарускай і / або скіфа-сармацкай моваў
Рэлігіі Паганства
Блізкія этнасы Вяцічы, паляне

Севяра́не, сеўрукі́ (старарус. сѣверо, сѣверъ, сѣверы) — усходнеславянскае племя. Насяляла басэйны рэк Дзясна, Сейм, Сула, Псёл, Ворскла. На поўначы межавалі зь вяцічамі і радзімічамі, на захадзе з драўлянамі і палянамі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Этымалёгія назва спрэчная. Хоць слова й пераклікаецца з славянскім словам «север», аднак севяране не зьяўляліся самым паўночным славянскім племенем. Магчыма, што назва паходзіць зь іранскага «сэў» (чорны) або ад протаславянскага слова, якое азначала «чалец сям’і» і адкуль пайшла назва «сэрбы».

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У часе славянскае калянізацыі расьсяляліся з захаду на ўсход, цераз Панямоньне, потым Падзьвіньне, верагодна, разам з крывічамі, дасягнулі вярхоўяў Дзьвіны, Волгі, Дняпра, адтуль выйшлі на сталае прыстанішча на Дзясьне, Сейме, Суле. Пэўныя іх часткі аддзяліліся, асеўшы на левым беразе верхняга Нёману, на Случы.

Пачаткова падлягалі Хазарскаму каганату. Пасьля некалькіх перамог рускага князя Алега былі падпарадкаваныя Кіеўскай Русі ў 885 року і бралі ўдзел у вайне зь Бізантыяй.

Апошнія згадкі пра севяран датаваныя 1024 рокам. Тэрыторыя іхняга пражываньня атрымала назву Севершчына.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]