Секретные исследования

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Секретные исследования
Тып газэта
Фармат А3, 16 палос
Выдавец ТАА «ЛДСпрэс»
Краіна
Галоўны рэдактар Вадзім Дзеружынскі
Заснаваная 2001
Мова расейская
Штаб-кватэра г. Менск, вул. Калініна, д. 7, к. 45а
Наклад 20 000
Афіцыйны сайт secret-r.net

Аналитическая газета «Секретные исследования» (па-беларуску: Аналітычная газэта «Сакрэтныя дасьледаваньні») — навукова-папулярнае выданьне аб непазнаным, таямніцах гісторыі і загадках Сьветабудовы. Дырэктар — Андрэй Ладыжэнка, галоўны рэдактар — Вадзім Дзеружынскі.

Газэта выходзіць 2 разы ў месяц і распаўсюджваецца як у кіёсках «Белсаюздруку», так і ў прыватных распаўсюднікаў, а таксама па падпісцы.

Тэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У газэце публікуюцца аналітычныя матэрыялы па гісторыі, заалёгіі, антрапалёгіі, біялёгіі, пра паранармальныя зьявы. На падставе матэрыялаў па гісторыю Беларусі ў 2009 годзе выйшла ў сьвет кніга «Тайны белорусской истории» (па-беларуску: «Таямніцы беларускай гісторыі»)[1][2], у 2012 годзе — «Забытая Беларусь»[3]. Сьвет пабачылі яшчэ некалькі кнігаў па розных тэматыках[4].

Матэрыялы з газэты публікаваліся ў «Спадчыне»[5], «Народнай Воле»[6].

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2009 году газэта «Секретные исследования» пачала ўжываць замест словаў «белорус», «белорусская» і «белорусский» — «беларус», «беларуская» і «беларуский» адпаведна[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]