Селішча (Жлобінскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Селішча
Першыя згадкі: XIX ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Шчадрынскі
Насельніцтва: 15 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°54′48″ пн. ш. 29°36′15″ у. д. / 52.91333° пн. ш. 29.60417° у. д. / 52.91333; 29.60417Каардынаты: 52°54′48″ пн. ш. 29°36′15″ у. д. / 52.91333° пн. ш. 29.60417° у. д. / 52.91333; 29.60417
Селішча на мапе Беларусі ±
Селішча
Селішча
Селішча
Селішча
Селішча
Селішча

Се́лішча[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 15 чал. (2010). Знаходзіцца за 33 км на захад ад места Жлобін, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 124 км ад Гомелю.

На ўсходзе сетка мэліярацыйных каналаў, на паўднёвы ўсход гідралягічны заказьнік «Дубоўка».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Сьцяпоўскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году знаходзілася хлебазапасная крама.

У 1929 годзе арганізаваны калгас «Пераможца», працавала кузьня. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 6 двароў. 16 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 годуа ў складзе калгасу «Прагрэс» (цэнтар — вёска Сьцяпы).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1897 — 43 двары, 304 жыхары (паводле перапісу)
  • XX стагодзьдзе: 1925 — 79 двароў; 1940 — 360 жыхароў; 1959 — 253 жыхары (паводле перапісу); 1999 — 30 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2004 — 17 гаспадарак, 24 жыхары[2]; 2010 — 15 жыхароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]