Сем камянёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сем камянёў
Жанр: казка, фэнтэзі
Аўтар: Аляксей Шэін
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 2015
Выдавецтва: «Пазітыў-цэнтр»
Колькасьць старонак: 416
Афармленьне: Раман Сустаў
ISBN: 978-985-6983-53-8
Электронная вэрсія

«Сем камянёў» — кніга беларускага аўтара Аляксея Шэіна. Жанр — мастацкая проза, фэнтэзі. Выдадзена ў 2015 годзе выдавецтвам «Пазітыў-цэнтр».

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўны герой кнігі, хлопец па імі Ясь, апынуўся ў дзівоснай краіне Эфэрыі. Ён імкнецца разгадаць загадку крышталяў, тайна якіх схавана ў вяках, для выратаваньня жыцьця сваёй сяброўкі. Пра прыход героя, якім апынецца сам Ясь, гаворыцца ў старажытных летапісах, якія называюць яго «Дастойным». Толькі ён адзін зможа раскрыць таямніцу Сямі Камянёў[1].

У чароўнай краіне Эфэрыі хлопцу Ясю даводзіцца змагацца за жыцьцё сваёй невылечна хворай сяброўкі Міркі. Выпадкова хлопец чуе, што ў гэтай краіне калісьці была крыніца жывой вады. Але, каб яе адшукаць, трэба напачатку знайсці сем камянёў, якія і падкажуць, дзе схавана гэта крыніца.

Сама ж краіна знаходзіцца пад прыгнётам самазванца, які захапіў уладу і несправядліва кіруе народам. І паралельна галоўны герой змагаецца і за вяртаньне свабоды краіне Эфэрыі[2].

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Першы дзень
  • Другі дзень
  • Трэці дзень
  • Чацьвёрты дзень
  • Пяты дзень
  • Шосты дзень
  • Сёмы дзень

Намінацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2016 год — намінавана на Літаратурную прэмію Цёткі (заснавальнікі прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтар, фонд «Вяртаньне», СБП) у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў»[3].

Водгукі на кнігу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратурны крытык Ганна Янкута пра кнігу кажа, што: «Гэта раман пра цуды, якія, хоць і здараюцца ў дзівосным сьвеце, закліканыя падкрэсьліць, што ў цудзе няма нічога надзвычайнага. А яшчэ — пра прыгоды, перажыць якія таемна марыць ці не кожны захоплены чытач. Падазраю, што ад узросту гэта не залежыць».

Журналіст і адзін з аўтараў праекту Velvet.by Ганна Севярынец выказалася, што «Раман — вельмі цікавы. Неспрактыкаваны чытач знойдзе ў ім асаблівы сьвет, захапляльны сюжэт і цікавых герояў, спрактыкаваны — выявіць глыбокую хрысьціянскую падаплёку. Сем частак рамана, сем цудоўных камянёў, сем дзён стварэньня свету, персанажы, у якіх так раптоўна адгадваюцца героі, вядомыя нам паводле зусім іншых гісторыяў» Па-мойму, у беларускай літаратуры нічога падобнага пакуль яшчэ не было. Зусім. І вось зьяўляецца»[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Шэін Аляксей. Сем камянёў Праверана 24 чэрвеня 2015 г.
  2. ^ Аляксей Шэін кінуў выклік Толкіену і Льюісу — напісаў першае беларускае фэнтэзі. Радыё Свабода (18 красавіка 2015). Праверана 24 чэрвеня 2015 г.
  3. ^ Назван полный список Литературной премии Тетки. Наша Ніва (9 сакавіка 2016). Праверана 16 сакавіка 2016 г. Архіўная копія ад 16 сакавіка 2016 г.