Сенькавічы (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сенькавічы
трансьліт. Sieńkavičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Іўеўскі
Насельніцтва: 8 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231337
СААТА: 4229813121
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°58′34″ пн. ш. 25°37′33″ у. д. / 53.97611° пн. ш. 25.62583° у. д. / 53.97611; 25.62583Каардынаты: 53°58′34″ пн. ш. 25°37′33″ у. д. / 53.97611° пн. ш. 25.62583° у. д. / 53.97611; 25.62583
Сенькавічы на мапе Беларусі ±
Сенькавічы
Сенькавічы
Сенькавічы
Сенькавічы
Сенькавічы
Сенькавічы

Се́нькавічы[1]вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2-й палове XIX ст. вёска і фальварак у Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1897 г. у вёсцы 10 двароў, 60 жыхароў, у фальварку (належаў памешчыку Вольскаму) 1 двор, 4 жыхары. У 1905 г. 70 жыхароў, 38 дзесяцін зямлі. Акрамя земляробства жыхары займаліся сплавам лесу. У 1909 г. 14 двароў, 86 жыхароў, 27 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. засьценак у Ліпнішкаўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 15 двароў, 71 жыхар.

3 12.10.1940 г. вёска (23 двары, 130 жыхароў) у Ліпнішкаўскім сельсавеце Іўеўскага раёну. 3 канца чэрвеня 1941 г. да 8.7.1941 г. пад нямецкай акупацыяй. 3 1952 г. у калгасе «Новае жыцьцё», з 1954 г. у гаспадарцы імя Я.Коласа. 3 1954 г. у Лукашынскім, з 1962 г. у Іўеўскім сельсаветах. У 1970 г. 39 жыхароў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 8 чалавек[2]
  • 1999 год — 16 чалавек, 9 двароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.