Скатыш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Скаты́ш (анг. skoteesh) або Шо́тыш (па-нямецку: Schottisch) — парны народны танец(en), які атрымаў распаўсюджанасьць на балях у віктарыянскую эпоху. Паходзіць ён з кантынэнтальнай Эўропы, аднак дакладнае месца невядомае; паводле некаторых зьвестак, упершыню танчыць яго пачалі ў Багеміі.

Скатыш аказаў уплыў на музыку розных краінаў, такіх як Аргентына («хатыс» і «чамамэ(en)»), Фінляндыяенка»), Францыя, Італія, Нарвэгія («райнлендэр»), Партугалія і Бразылія (шоці(en), шоціча), Гішпанія (шоціс), Швэцыя, Даніяшотыс»), ЗША ды іншых.

Асноўны крок у скатышы робіцца на 4 лікі: два бакавыя крокі ўлева і ўправа, за якімі ідзе абарот на чатыры крокі. У некаторых краінах замест бакавых крокаў і павароту падскокваюць пад стратспэй. У кожнай з краінаў існуюць уласныя адмены скацішаў (аўстрыйскі, ісьляндзкі, нарвэскі, швэдзкі, эляндзкі і да т. п.).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]