Скаўдвілі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скаўдвілі
лац. Skaŭdvili
лет. Skaudvilė
Герб Скаўдвіляў
Першыя згадкі: 1760
Горад з: 1950
Краіна: Летува
Павет: Таўроскі
Плошча:
  • 3,89 км²
Насельніцтва: 1464 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 446
Паштовы індэкс: LT-5915
Геаграфічныя каардынаты: 55°24′27″ пн. ш. 22°34′57″ у. д. / 55.4075° пн. ш. 22.5825° у. д. / 55.4075; 22.5825Каардынаты: 55°24′27″ пн. ш. 22°34′57″ у. д. / 55.4075° пн. ш. 22.5825° у. д. / 55.4075; 22.5825
Скаўдвілі на мапе Летувы
Скаўдвілі
Скаўдвілі
Скаўдвілі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ска́ўдвілі (лет. Skaudvilė) — места ў Летуве, на рацэ Анчы. Уваходзяць у склад Таўроскага раёну Таўроскага павету. Насельніцтва на 2020 год — 1422 чалавекі. Знаходзяцца за 26 км ад Таўрогаў.

Скаўдвілі — даўняе мястэчка гістарычнай Жамойці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Скальдвіл

Скульд (Sculd) — імя германскага паходжаньня[1]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -віл- паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Скаўдвілі ўпамінаюцца ў 1760 годзе. У гэты час імі валодалі Місевічы. У 1797 годзе Ігнацы Міцэвіч заснаваў тут драўляны касьцёл. Драўляную званіцу збудавалі ў 1823 годзе. У 1827 годзе ў Скаўдвілях збудавалі лютэранскі збор.

У 1950 годзе Скаўдвілі атрымалі статус места.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1309.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.