Склад войска Вялікага Княства Літоўскага ў 1792 годзе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ніжэй прыводзіцца склад войска Вялікага Княства Літоўскага ў 1792 годзе, які быў запраектаваны Чатырохгадовым Соймам для войску ў 100 тысячаў (67 тысячаў у Кароне Польскай і 33 тысячы ў ВКЛ). У рэальнасьці да пачатку вайны Рэчы Паспалітай з Расеяй 1792 году было створана войска толькі ў 57 394 галавы (39 149 у Кароне й 18 245 у ВКЛ).

Падзел войска ВКЛ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Войска ВКЛ было падзелена на 2 дывізіі. На чале кожнай стаяў генэрал-лейтэнант. Для дапамогі генэрал-лейтэнанту служылі два генэрал-маёры. У дывізіях прысутнічалі тры роды ўзбраеньняў: кавалерыя, пяхота й артылерыя.

  • 1 дывізія Вялікага Княства Літоўскага, генэрал-маёр Юзэф Юдзіцкі
  • 2 дывізія Вялікага Княства Літоўскага, генэрал-маёр Шымон Забела

Склад войска ВКЛ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вайскавое падразьдзяленьне Колькасьць галоваў
Коньніца: кожная харугва ў брыгадах і палках стварала адзіны швадрон
1-я брыгада 16 харугваў (кожная па 150 коняў)
штаб (21 галава)
2421
2-я брыгада ”” 2421
1 рэгімэнт гвардыі 318
Полк пярэдняй варты ЯКМці пад камандаваньнем Бараноўскага 8 харугваў (кожная па 135 коняў)
штаб (18 галоваў)
1098
Полк вялікай булавы Еленскага ”” 1098
Полк палявой булавы Раманоўскага ”” 1098
Полк Бышэўскага ”” 1098
Полк Беляка ”” 1098
Агулам у коньніцы: 10650
Пяхота:
Рэгімэнт гвардыі 568
Корпус артылерыі 10 кампаній (кожная па 156 галоваў)
Штаб
Корпус інжынэраў
1661
8 палявых рэгімэнтаў:
1 рэгімэнт вялікай булавы 3 батальёна (у кожным па 4 кампаніі)
12 кампраній (кожная па 176 галоваў)
Штаб
2153
2 рэгімэнт вялікай булавы ”” 2153
3 рэгімэнт палявой булавы ”” 2153
4 рэгімэнт палявой булавы ”” 2153
5 рэгімэнт князя генэрала артылерыі ”” 2153
6 рэгімэнт Грабоўскага ”” 2153
7 рэгімэнт Несялоўскага ”” 2153
8 рэгімэнт Радзівілаў ”” 2153
Вугорская харугва вялікай булавы 73
Вугорская харугва палявой булавы 73
Корпус стралкоў 4 батальёна (у кожным па 4 кампаніі)
16 кампраній (кожная па 147 галоваў)
Штаб
2352
Агулам у пяхоце: 21951
Агулам у войску ВКЛ: 32601

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Twardowski, B. Wojsko Polskie Kościuszki w roku 1794 Poznań, Nakładem Księgarni Katolickiej. 1894