Скрыпіца (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Скрыпіца
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Лагвошчы
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Жыткавіцкі раён
Даўжыня 36 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,4 м³/с
Плошча басэйну 360 км²
Нахіл воднай паверхні 0,04 ‰

Скрыпі́ца — рака ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 36 км. Плошча вадазбору 360 км². Выдатак вады ў вусьці 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,04‰.

Асноўныя прытокі: Гніліца і Навуць (леваруч).

Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Лагвошчы, вусьце за 2 км на паўночны захад ад вёскі Перароў. Цячэ нізінай Прыпяцкае Палесьсе. Даліна на ўсім працягу невыразная. Рэчышча ад вытоку на працягу амаль 25 км каналізаванае[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 337

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 337