Скірманцішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скірманцішкі
лац. Skirmanciški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ашмянскі
Сельсавет: Крайванцаўскі
Насельніцтва: 1 чал. (1999)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1593
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°24′15.1″ пн. ш. 25°44′42.4″ у. д. / 54.404194° пн. ш. 25.745111° у. д. / 54.404194; 25.745111Каардынаты: 54°24′15.1″ пн. ш. 25°44′42.4″ у. д. / 54.404194° пн. ш. 25.745111° у. д. / 54.404194; 25.745111
Скірманцішкі на мапе Беларусі ±
Скірманцішкі
Скірманцішкі
Скірманцішкі
Скірманцішкі
Скірманцішкі
Скірманцішкі

Скірма́нцішкі[1] (таксама — Скірмо́нцішкі[1], Скі́рманцішкі[1]) — хутар у Беларусі, у міжрэччы Гаружанкі і Мерачанкі. Уваходзяць у склад Крайванцаўскага сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзяцца ў пагранічнай зоне[2].

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Скірмант

Скірымунт (Sciremunt) — імя германскага паходжаньня[3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 1 чалавек

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 104—105.
  2. ^ Пералік населеных пунктаў, разьмешчаных у пагранічнай зоне. Сайт пагранічнага камітэту
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1308.
  4. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  5. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.