Славацкая нацыянальная галерэя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славацкая нацыянальная галерэя
Slovenská národná galéria
Выява лягатыпу
Месцазнаходжаньне БраціславаСлаваччына
Адрас вул. Р’ечна 1, Браціслава
Створаны 29 ліпеня 1949
Адкрыты 1943
Дырэктар Д-р Катарына Байцурава
sng.sk

Славацкая нацыянальная галерэя (па-славацку: Slovenská národná galéria, SNG) — сетка галерэяў у Славаччыне, найбуйнейшы музэй славацкага мастацтва. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Браціславе.

Заснаваная 29 ліпеня 1949 году. У Браціславе разьмешчана ў палацы Эстэрхазі і ў будынку Водныя казармы (славац. Vodné kasárne), якія прылягаюць адзін да аднаго. У 1950-я гады палац Эстэрхазі быў перабудаваны адмыслова для галерэі, а ў 1970-я гады пашыраны.

Галерэя таксама мае аддзяленьні па-за межамі Браціславы: у Зволенскім замку, у замку Стражкі (Сьпіска Бэла), у Ружамбэрку і ў Пезынку.

У збор уваходзяць славацкія карціны, скульптуры, графіка і вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славацкая нацыянальная галерэясховішча мультымэдыйных матэрыялаў