Славацка Угерске-Градышцэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славацка
Поўная назва 1. FC Slovácko a.s.
Заснаваны 1927
Горад Угерске-Градышцэ, Чэхія
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 8121
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2022—2023 5 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcslovacko.cz (чэс.)

«Славацка» (па-чэску: Slovácko) — чэскі футбольны клюб з гораду Угерске-Градышцэ. Заснаваны ў 1927 годзе. Уладальнік Кубка Чэхіі, які каманда здабыла ў 2022 годзу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб паўстаў у 1927 годзе пад назвай «Старэ Места» і доўгі час гуляў выключна ў найніжэйшых узроўнях чэмпіянатаў Чэхаславаччыны, а потым Чэхіі.

У сэзоне 1996—1997 гадоў «Старэ Места» атрымала перамогу ў Мараўска-сылескай футбольнай лізе, дзякуючы чаму прасунулася ў Другую лігу[1]. Правёўшы там некалькі сэзонаў у 2000 годзе клюб атрымаў права на ўдзел у Першай лізе[2]. Гэтак XXI стагодзьдзе адзначылася для клюбу месцам у найвышэйшым дывізіёне, упершыню ў каманднай гісторыі[3]. У тым жа 2000 годзе клюб аб’яднаўся з «Славацка-Славіяй», у выніку чаго паўстаў клюб «Сынат»[3]. У хуткім часе клюб здабыў права ўдзелу ў эўракубках, гэтак у 2001 годзе чэскія футблісты прасунуліся ў трэці раўнд Кубка Інтэртота, выбіўшы румынскую «Ўнівэрсытацю», але атрымалі паразу ад францускага «Рэну». Улетку 2004 году клюб зьмяніў назоў на «Славацка»[4]. У розыгрышу Кубка Чэхіі 2004—2005 гадоў «Славацка» прасунулася да фіналу, але там было пераможанае востраўскім «Банікам» зь лікам 2:1.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Нігерыі Аб Абучы Ануога 2004
3 Сьцяг Чэхіі Аб Міхал Кадлец (капітан) 1984
4 Сьцяг Чэхіі Аб Ярамір Срубэк 2000
5 Сьцяг Чэхіі Аб Томаш Бржэчка 1994
6 Сьцяг Чэхіі Аб Станіслаў Гофман 1990
7 Сьцяг Чэхіі ПА Даніель Гольцэр 1995
8 Сьцяг Чэхіі ПА Алеш Кочы 2002
9 Сьцяг Чэхіі Нап Філіп Вэхэта 2003
10 Сьцяг Чэхіі ПА Міхал Траўнік 1994
11 Сьцяг Чэхіі ПА Мілан Пэтржэла 1983
13 Сьцяг Чэхіі ПА Міхал Кагут 2000
14 Сьцяг Іраку Аб Мэрчас Даскі 1999
15 Сьцяг Славаччыны ПА Патрык Благут (ар. Жэлезярнэ) 1997
17 Сьцяг Чэхіі Нап Ондржэй Мігалік 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Паўднёвай Карэі ПА Кім Сын-Бін 2000
19 Сьцяг Чэхіі Аб Ян Калабішка 1986
20 Сьцяг Чэхіі ПА Марэк Гаўлік 1995
22 Сьцяг Кюрасао Нап Рыджына Сысылія 1994
23 Сьцяг Чэхіі Аб Пэтар Райнбэрк 1989
24 Сьцяг Чэхіі ПА Павэл Юрашка 2001
27 Сьцяг Аўстрыі Нап Марка Квазына 1996
28 Сьцяг Чэхіі ПА Уласьціміл Данічак 1991
29 Сьцяг Чэхіі Бр Мілан Гэча 1991
30 Сьцяг Чэхіі Бр Томаш Фрыштак 1987
31 Сьцяг Чэхіі Бр Аляксандар Урбан 2004
99 Сьцяг Эстоніі Нап Уласі Сіняўскі 1996
Сьцяг Чарнагорыі Аб Марка Мэрдавіч 1998
Сьцяг Чэхіі Нап Патрык Бранднэр 1994

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Czech Republic 1996/97». RSSSF.
  2. ^ «Fotbalisté Synotu postupují do první ligy». iDNES.
  3. ^ а б Jeřábek, Luboš (2007). «Český a československý fotbal — lexikon osobností a klubů». Prague, Czech Republic: Grada Publishing. — С. 184. — ISBN 978-80-247-1656-5.
  4. ^ «Vazba Synot — Slovácko zůstává pevná». iDNES.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]