Славаччына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Славаччына
Slovenská republika
Сьцяг Славаччыны Герб Славаччыны
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Nad Tatrou sa blýska»
Месцазнаходжаньне Славаччыны
Афіцыйная мова славацкая
Сталіца Браціслава
Найбуйнейшы горад Браціслава
Форма кіраваньня Парлямэнцкая рэспубліка
Іван Гашпаравіч
Робэрт Фіца
Гісторыя
 • ад Аўстра-Вугоршчыны

28 кастрычніка 1918
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
129-е месца ў сьвеце
49 035 км²
1,9%
Насельніцтва
 • агульнае (2013)
 • шчыльнасьць
115-е месца ў сьвеце
5 415 459[1]
111/км²
Этнічны склад
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$91,186 млрд
$24 284
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)
Незалежнасьць
Падзел Чэхаславаччыны

1 студзеня 1993
Аўтамабільны знак SK
Дамэн верхняга ўзроўню .sk
Тэлефонны код +421

Слава́ччына (па-славацку: Slovensko, Slovenská republika) — дзяржава ў Цэнтральнай Эўропе. Мяжуе з Чэхіяй (252 км) і Аўстрыяй (91 км) на захадзе, Вугоршчынай (677 км) на поўдні, Украінай (97 км) на ўсходзе і Польшчай (444 км) на поўначы. Славаччына зьяўляецца краінай-чальцом Эўразьвязу2004 году) і эўразоны (зь 1 студзеня 2009).

Гісторыя Славаччыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Славаччыны

Славяне засялілі тэрыторыю Славаччыны ў V ст. Славаччына была часткай цэнтру імпэрыі Сама VII ст., пазьней на тэрыторыі Славаччыны разьмяшчалася Нітранскае княства. Найвышэйшага разьвіцьця прота-славацкая дзяржава, вядомае як Вялікая Маравія, дасягнула ў IX ст. з прыходам Кірылы і Мяфодзія і экспансіяй пад правадырствам князя Сватаплука. У канчатковым выніку Славаччына стала часткай каралеўства Вугоршчына ў XI-XIV стагодзьдзях, а пазьней апынулася ў складзе Аўстра-Вугоршчыны аж да яе распаду ў 1918. У гэтым годзе Славаччына аб’ядналася з Чэхіяй і Падкарпацкай Русьсю, тым самым утварыўшы Чэхаславаччыну.

З прычыны распаду гэтай краіны пасьля Мюнхэнскай дамовы 1938 году, Славаччына стала асобнай рэспублікай, якая кантралявалася Нацысцкай Нямеччынай.

Пасьля Другой сусьветнай вайны Чэхаславаччына ізноў была адноўленая і патрапіла пад уплыў Савецкага Зьвязу і Арганізацыі Варшаўскай дамовы з 1945.

Канец камуністычнай Чэхаславаччыны ў 1989 падчас мірнай Аксамітнай рэвалюцыі азначаў таксама канец для Чэхаславаччыны як цэлага і стварэньне дзьвюх асобных дзяржаў: Славаччыны і Чэхіі — ідучых сваімі ўласнымі шляхамі пасьля 1 студзеня 1993. Славаччына стала сябрам Эўразьвязу 1 траўня 2004, а 21 сьнежня 2007 увайшла ў Шэнгенскую зону.

Геаграфія Славаччыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Геаграфія Славаччыны

Для славацкага ляндшафту характэрная гарыстая прырода, з Карпацкімі горамі, якія праходзяць праз большую палову паўночнай часткі краіны. Самая высакагорная частка Карпат — Высокія Татры, якія зьяўляюцца папулярнымі лыжнымі месцамі, з мноствам маляўнічых азёраў і далін, а таксама тут знаходзіцца найвышэйшы пункт Славаччыны і ўсіх Карпат Герлахаўскі-Шціт (славац. Gerlachovsky stit) вышынёю 2655 м.

Нізіны займаюць паўднёва-заходнюю (уздоўж Дунаю) і паўднёва-усходнюю часткі Славаччыны. Галоўнымі рэкамі Славаччыны, акрамя Дунаю, зьяўляюцца таксама Ваг і Грон.

Клімат Славаччыны ўмераны.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Славаччыны

З 1996 году Славаччына падзеленая на 8 краёў (у дужках — адміністрацыйны цэнтар краю):

  1. Банскабыстрыцкі край (Банска Быстрыца)
  2. Браціслаўскі край (Браціслава)
  3. Кошыцкі край (Кошыцэ)
  4. Нітранскі край (Нітра)
  5. Прэшаўскі край (Прэшаў)
  6. Трэнчынскі край (Трэнчын)
  7. Трнаўскі край (Трнава)
  8. Жылінскі край (Жыліна)

Кожны край дзеліцца на некалькі раёнаў (славац. okresy, адз. л. okres). Усяго ў Славаччыне цяпер 79 раёнаў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Насельніцтва Славаччыны

Колькасьць насельніцтва — 5,38 млн чал. Большасьць жыхароў Славаччыны зьяўляюцца этнічнымі славакамі (86%). Вугорцы — найбольшая меншасьць (10%), пражываюць у асноўным у паўднёвых і ўсходніх рэгіёнах краіны. Іншыя этнічныя групы ўключаюць цыган, чэхаў, русінаў, украінцаў, немцаў і палякаў.

Афіцыйная дзяржаўная мова — славацкая, прыналежыць да групы славянскіх моў. Але ў паўднёвай Славаччыне разам з славацкай распаўсюджаная яшчэ і вугорская мова.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Эканоміка Славаччыны

Паводле дасьледаваньня нямецкай Гандлёвай палаты, праведзенага ў сакавіку 2004, каля паловы нямецкіх фундатараў разглядаюць Славаччыну як лепшае месца для інвэстыцый.

Славаччына пераадолела вялікую частку складанага пераходу ад цэнтралізаванай плянавай эканомікі да сучаснай рынкавай. Урад краіны дамогся ў 2001 істотнага прагрэсу ў макраэканамічнай стабілізацыі і структурных рэформах. У асноўным завершаная прыватызацыя, банкаўскі сэктар амаль цалкам знаходзіцца ў руках замежнікаў і замежныя інвэстыцыі растуць. Славацкая эканоміка перасягнула чаканьні раньніх 2000-х, за выключэньнем спаду ў экспарце. Ажыўленьне ўнутранага попыту ў 2002, часткова дзякуючы росту прыбыткаў, кампэнсуе запаволеньне росту экспарту, дапамагаючы эканоміцы ісьці да яе найбольшага росту з 1998.

Беспрацоўе, якое дасягала 19,8% у канцы 2001, істотна зьнізілася да 2003.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славаччына ўступіла ў НАТО 29 сакавіка 2004 і ў Эўрапейскі Зьвяз 1 траўня 2004.

Главою дзяржавы ў Славаччыне зьяўляецца прэзыдэнт Славаччыны, які абіраецца ўсеагульным прамым галасаваньнем на 5-летні тэрмін. Вялікая частка выканаўчай улады ўскладзеная на главу ўрада, прэм’ер-міністра, які звычайна зьяўляецца лідэрам партыі або кааліцыі, якая атрымала большасьць на выбарах у парлямэнт і прызначаецца прэзыдэнтам. Астатняя частка кабінэту прызначаецца прэзыдэнтам па рэкамэндацыі прэм’ер-міністра.

Вышэйшым заканадаўчым органам Славаччыны зьяўляецца 150-мясцовая аднапалатная Народная Рада Славацкай Рэспублікі (славац. Narodna Rada Slovenskej Republiky). Дэлегаты абіраюцца на 4-летні тэрмін на базе прапарцыйнага прадстаўніцтва.

Парлямэнт можа адправіць прэзыдэнта ў адстаўку, калі за гэта прагаласуюць тры пятых ад усяго ліку дэпутатаў. Прэзыдэнт можа распусьціць парлямэнт, калі ён тройчы на працягу месяца пасьля выбараў ня ўхваліць праграмную заяву ўрада.

Вышэйшы судовы орган — Канстытуцыйны суд (славац. Ustavny sud). 13 сябраў гэтага суду зацьвярджаюцца прэзыдэнтам зь некалькіх кандыдатаў прадстаўленых парлямэнтам.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Адукацыя Славаччыны

Нягледзячы на наяўнасьць дастатковай колькасьці дасьледчыкаў ды грунтоўнай сыстэмы сярэдняй адукацыі, Славаччына разам з шэрагам іншых пост-камуністычных краінаў, па сёньняшні дзень мае цяжкасьці з эканомікай ведаў. Сацыяльныя ды бізнэс-дасьледаваньні, а таксама выдаткі на разьвіцьцё ніжэйшыя адносна сярэдніх па Эўразьвязе. Пад эгідай Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця ў Славаччыне была праведзеная праграма міжнароднай ацэнкі ведаў студэнтаў. Вынікі яе правядзеньня сьцьвярджаюць, што сярэдняя адукацыя ў краіне займае 30-е месца ў сьвеце (акурат ніжэй чым у ЗША ды вышэй, чым у Гішпаніі)[2]. Ні адзін унівэрсытэт Славаччыны не ўваходзіць у сьпіс найлепшых унівэрсытэтаў у сьвеце[3].

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Культура Славаччыны
Нацыянальны тэатар

На працягу ўсёй гісторыі Вугоршчыны славакі называліся горцамі. Упершыню славакі згадваюцца як нацыя ў XIX стагодзьдзі. Славацкае мастацтва бярэ пачатак яшчэ ў Сярэднявеччы, калі створаныя адны з самых выбітных шэдэўраў у гісторыі краіны. Сярод мноства выбітных майстроў гэтай эпохі можна назваць Майстра Паўла зь Левачы ды Майстра М. С. Сярод сучасных мастакоў выдзяляюць Коламана Сокала, Альбіна Бруноўскага, Марціна Бенка, Мікуласа Галанду ды Людовіта Фулу. Слынныя славацкія кампазытары Яўген Сухон, Ян Цыкер ды Аляксандар Мойжэс, у 21 стагодздьдзі — Уладзімер Гадар ды Пётар Махайдзік. Сярод знакамітых славакаў багата вынаходнікаў. Гэта Ёзаф Муграш — вынаходнік бяздротавага тэлеграфу, Ян Багіль — вынаходнік гэлікоптэра, Штэфан Баніч — вынаходнік парашута, які выкарыстоўваецца па сёньняшні дзень, Аўрэль Стадола — адзін зь першых навукоўкцаў, хто пачынаў ствараць тэрмадынаміку; Джон Доп’ера — бацька сучаснай акустыкі струнных музычных інструмэнтаў. Антон Бернолак у 1787 годзе ўпершыню аформіў літаратурную славацкую мову.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Славаччынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў