Славянск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славянск
Слов'янськ
Герб Славянску Сьцяг Славянску
Першыя згадкі: 1645
Былыя назвы: Тор
Вобласьць: Данецкая
Меская рада: Славянская
Плошча: 74 км²
Насельніцтва: 117 994 (2012)
Тэлефонны код: +380-6262
Паштовы індэкс: 84100-84129
Геаграфічныя каардынаты: 48°51′12″ пн. ш. 37°37′30″ у. д. / 48.85333° пн. ш. 37.625° у. д. / 48.85333; 37.625Каардынаты: 48°51′12″ пн. ш. 37°37′30″ у. д. / 48.85333° пн. ш. 37.625° у. д. / 48.85333; 37.625
Славянск на мапе Ўкраіны
Славянск
Славянск
Славянск
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Славя́нск (укр. Слов'янськ) — места на ўсходзе Ўкраіны, на рацэ Казённы Тарэц. Адміністрацыйны цэнтар Славянскага раёну Данецкай вобласьці. Насельніцтва 118 тыс. чал. (2012). Знаходзіцца за 119 км ад Данецку, чыгуначны вузел.

Славянск — старажытнае места на Данбасе. З 19 красавіка 2011 зьяўляецца курортам дзяржаўнага значэньня.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XVI ст. на тэрыторыі сучаснага Славянску пачалі сяліцца зьбеглыя сяляне зь іншых частак Украіны. У 1645 дзеля абароны ад набегаў татараў казакі збудавалі фартэцыю Тор. З тых часоў Славянск — цэнтар здабычы солі і гандлю ёй. Існуе таксама іншая вэрсія заснаваньня места: пад прыкрыцьцём Маяцкая астрога ў 1664 распачалося дзяржаўнае (па—татарску казённае) солеварэньне на Торы, якое знаходзілася пад няспыннай аховай, што спрыяла фармаваньню тут сталага насельніцтва. Вынікам чаго стала ў 1676[1] заснаваньне мястэчка Тор, у якім на пачатак 1677 ужо пражывала 245 украінскіх сем’яў.

У 16851764 Тор — соценнае мястэчка Ізюмскага палку. У 1784 паселішча перайменавалі ў Славянск (пазьней Славянскае). Адначасна яно атрымала статус места і стала цэнтрам павету Кацярынаслаўскага намесьніцтва. У 1787 Славянск увайшоў у склад Ізюмскага павету Слабадзкой-Украінскай1835 — Харкаўскай) губэрні. З 1880-х чыгуначны вузел. У 1930-я пачаўся рост прамысловасьці Славянску. 19 красавіка 2011 места атрымала статус курорту дзяржаўнага значэньня.

Пачынаючы ад красавіка 2014 году горад стаў арэнай баявых дзеяньняў паміж сэпаратысцкімі групоўкамі і ўкраінскімі сілавікамі. Узброены канфлікт пачаўся ў ноч на 11 красавіка 2014 году, калі ўзброеныя аўтаматамі прарасейскія сэпаратысты захапілі раёнае аддзяленьне міліцыі ў горадзе і вывесілі там сьцяг Расеі[2]. Рэакцыяй ўкраінскай улады стала антытэрарыстычная апэрацыя, распачатая 13 красавіка з мэтай спыніць сэпаратыстаў. Станам на 6 ліпеня гэтага ж году ўся поўнач Данецкае вобласьці, у тым ліку Славянск і некалькі іншых навакольных населеных пунктаў былі пакінутыя тэрарыстамі, у выніку чаго ў горадзе быў адноўлены канстытуцыйны лад.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1971 — 134,5 тыс. чал.[3]
  • 2000 — 130 тыс. чал.[1]
  • 2012 — 118 тыс. чал.

Нацыянальны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

N Нацыянальнасьць Колькасьць Адсотак насельніцтва
1 Украінцы 104 423 73,1
2 Расейцы 33 649 23,6
3 Туркі 829 0,6
4 Беларусы 766 0,5
5 Армяне 592 0,4
6 Грэкі 320 0,2
7 Цыганы 279 0,2
8 Азэрбайджанцы 208 0,1
Усяго 142 873 100,00

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы па вытворчасьці соды, керамічных вырабаў, заводы цяжкага машынабудаваньня, алоўкавая, мэблевая фабрыкі і іншае. Здабыча кухоннай солі. ГРЭС.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славянск — бальнеагразевы курорт. У месьце дзейнічае краязнаўчы музэй.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Славянск // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 504.
  2. ^ Сепаратисти на Донбасі захопили облпрокуратуру та міськвідділ міліції. Українська правда
  3. ^ Словянск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славянсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў