Слаўкаў-у-Брна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Слаўкаў-у-Брна
чэск. Slavkov u Brna
Плошча Палацкага
Плошча Палацкага
Герб Слаўкава-ў-Брна Сьцяг Слаўкава-ў-Брна
Першыя згадкі: 1237
Краіна: Чэхія
Гістарычны рэгіён: Маравія
Край: Паўднёвамараўскі
Акруга: Вышкаўская
Кіраўнік: Michal Boudný[d][1]
Плошча: 14,95 км²
Вышыня: 211 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць:  6564 чал.[2]
шчыльнасьць: 439,06 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 684 01
LAU 2: CZ0646 593583
Нумарны знак: VY
Геаграфічныя каардынаты: 49°9′11″ пн. ш. 16°52′34″ у. д. / 49.15306° пн. ш. 16.87611° у. д. / 49.15306; 16.87611Каардынаты: 49°9′11″ пн. ш. 16°52′34″ у. д. / 49.15306° пн. ш. 16.87611° у. д. / 49.15306; 16.87611
Слаўкаў-у-Брна на мапе Чэхіі
Слаўкаў-у-Брна
Слаўкаў-у-Брна
Слаўкаў-у-Брна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.slavkov.cz

Слаўкаў-у-Брна (па-чэску: Slavkov u Brna) — места ў Вышкаўскай акрузе Паўднёвамараўскага краю Чэхіі.

Насельніцтва — 6564 чалавекі (2016), плошча — 14,95 км².

У 1805 року ля Слаўкава-ў-Брна адбылася адна з найвялікшых бітваў Напалеонаўскіх войнаўБітва пад Аўстэрліцам.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя пісьмовыя згадкі пра Аўстэрліц датаваныя 1237 рокам, калі Тэўтонскі ордэн збудаваў тут умацаваны кляштар, рэшткі якога засталіся ў скляпеньнях Аўстэрліцкага палацу. Назва Слаўкаў упершыню сустракаецца ў 1361 року. Кароль Вацлаў IV надаў Аўстэрліцу статус места і герб.

Пасьля паразы тэўтонцаў у бітве пад Дуброўнай (1410) места пераходзіла ва ўласнасьць магнатаў, пакуль у 1509 року на больш як чатыры стагодзьдзі не апынулася ва ўладаньні мясцовых шляхцічаў Каўніцаў.

У 1805 року ля Аўстэрліцу адбылася адна з найвялікшых бітваў Напалеонаўскіх войнаў.

Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны этнічныя нямецкія жыхары былі выгнаныя.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Барокавы Слаўкаўскі замак мае 115 пакояў і францускі сад. Тут 2 сьнежня 1805 року было падпісанае замірэньне паміж Аўстрыяй і Францыяй пасьля Аўстэрліцкай бітвы.
  • Рэнэсансная ратуша і сядзіба на цэнтральным рынку. Захаваліся рэшткі старога места.
  • Касьцёл Уваскрасеньня Гасподняга (на цэнтральнай плошчы, 1786—1789).
  • Касьцёл Яна Хрысьціцеля (на могілках) з грабніцай роду Каўніцаў.
  • Капліца сьв. Урбана (1712, перабудаваная ў 1858—1861).
  • Сынагога (1858).

Месты-пабрацімы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Deník (чэс.)Vltava Labe Media, 2014.
  2. ^ Počet obyvatel v obcích České republiky k 1. 1. 2016 (чэс.). Český statistický úřad. Праверана 2 сьнежня 2016 г.
  3. ^ Partnerská města (чэс.). Město Slavkov u Brna. Праверана 2 сьнежня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]