Слуцак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Слуцак
трансьліт. Slucak
Колішні шляхецкі сход, цяпер краязнаўчы музэй
Колішні шляхецкі сход, цяпер краязнаўчы музэй
Coat of Arms of Slutsk, Belarus.svg Flag of Slutsk, Belarus.svg
Герб Слуцку Сьцяг Слуцку
Першыя згадкі: 1116
Магдэбурскае права:
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Слуцкі
Плошча: 24,6 км² [1]
Вышыня: 156 м н. у. м.
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 62 192 чал.[2]
шчыльнасьць: 2528,13 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1795
Паштовы індэкс: 223610
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°1′ пн. ш. 27°33′ у. д. / 53.017° пн. ш. 27.55° у. д. / 53.017; 27.55Каардынаты: 53°1′ пн. ш. 27°33′ у. д. / 53.017° пн. ш. 27.55° у. д. / 53.017; 27.55
Слуцак на мапе Беларусі ±
Слуцак
Слуцак
Слуцак
Слуцак
Слуцак
Слуцак
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.slutsk.minsk-region.by

Слу́цак — места ў Беларусі, на рацэ Случ. Адміністрацыйны цэнтар Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 62 192[2] чал. (2015). Знаходзіцца за 105 км на поўдзень ад Менску. Вузел чыгунак на Асіповічы, Баранавічы, Салігорск. Аўтамабільныя дарогі на Менск, Бабруйск, Салігорск.

Слуцак — старажытнае магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Наваградчыны), колішняя рэзыдэнцыя князёў Алелькавічаў. За Радзівіламі места стала цэнтрам вытворчасьці шаўковых паясоў, аднаго з сымбаляў беларусаў. У 1920 у ваколіцах Слуцку адбылося ўзброенае выступленьне ў абарону незалежнасьці Беларусі. Да нашага часу захаваліся барокавыя царква Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў, клясыцыстычныя будынкі шляхецкага сходу, Трайчанскага манастыра і кальвінскай гімназіі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся мескія ўмацаваньні з трыма мураванымі брамамі, зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама царква Сьвятой Тройцы, касьцёл Сьвятога Антонія, кальвінскі збор і сынагога, зруйнаваныя савецкімі ўладамі. Апроч таго, у месьце знаходзілася вялікая колькасьць помнікаў драўлянай сакральнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Слуцак» утварыўся ад ракі Случ. У сваю чаргу, назва ракі зьяўляецца вытворным ад слова «лука» — выгін ракі, лукавіна (злуч, злучына)[3]. Варыянты напісаньня назвы места ў гістарычных крыніцах: Случеск, Слуцек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Слуцку

Раньняе Сярэднявечча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першым пісьмовым упамінам пра Слуцак традыцыйна лічыцца запіс у «Аповесьці мінулых гадоў»: «В лѣто 6624. Приходи Володимеръ на Глѣба; Глѣбъ бо бѧше воевалъ Дрѣговичи и Случескъ пожегъ…»[4] Між тым, у розных гістарычных крыніцах існуюць ўпаміны Слуцку раней за 1116 год, якія ня маюць спасылак на дакумэнты: паводле зьвестак кіева-пячэрскага архімандрыта Ёсіфа Трызны (XVII стагодзьдзе), Уладзімер Сьвятаславіч надаў Тураўскай япархіі ў 1005 разам зь іншымі гарадамі і Слуцак[5].

У 1160 Слуцак стаў сталіцай удзельнага Слуцкага княства, першым князем якога быў Уладзімер Мсьціславіч, унук Уладзімера Манамаха. Княжаньне яго доўжылася два гады, па чым яго зрынула група князёў, ачоленых Расьціславам Мсьціславічам, ягоным братам і кіеўскім князем. На кароткі час Слуцкае княства ўвайшло ў склад Тураўскага, але ў 1190-я канчаткова адасобілася ад іншых[5].

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Комплекс Верхняга і Ніжняга замкаў

У першай палове XIV ст. разам зь іншымі землямі сучаснай Беларусі ў склад Вялікага Княства Літоўскага ўвайшло і Слуцкае княства. Уладзімер Альгердавіч, брат Ягайлы, замест Кіеўскага княства атрымаў меней магутнае Слуцкае. Алелькавічы, нашчадкі Ўладзімера Альгердавіча, валодалі княствам у 13951612[5].

У XV ст. Слуцак стаў адным з буйных фэадальных гарадоў. Ён меў Верхні, Ніжні і Новы замкі. Узрасла ягоная роля і ў палітычным жыцьці Вялікага Княства Літоўскага. Гэтак, у 1433 места было цэнтрам выступленьня незадаволеных фэадалаў супраць вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча[6]. У 1481 тут сплянавалі і распачалі выступленьне ўжо супраць Казімера Ягайлавіча[6].

У грамаце 1441 году кароль і вялікі князь Казімера пералічыў 15 найбольш буйных места Вялікага Княства Літоўскага, сярод якіх значыўся Слуцак. У тым жа годзе трэцім зь места сучаснай Беларусі яму надалі права на самакіраваньне. Слуцак таксама стаўся першым прыватнаўласьніцкім места, які атрымаў Магдэбурскае права, бо ўсе папярэднія знаходзіліся ў дзяржаўнай уласнасьці. Органам самакіраваньня зьяўляўся магістрат, ачолены войтам і бурмістрамі[6].

У 1502 абыўся першы набег татараў на Слуцак. Князь ямён Алелькавіч з ваяводам падольскім Янам Бучацкім разьбілі загон татараў колькасьцю 150 чалавек (паводле зьвестак Хронікі Літоўскай і Жамойцкай — 1500)[7] на рацэ Вуша пад Бабруйскам[8]. У Хроніцы Быхаўца маюцца зьвесткі на гэты конт:

Тою ж восеньню прыйшла вестка каралю Аляксандру, што татары, перайшоўшы раку Прыпяць, ваююць па воласьцях. І кароль напісаў да князя Сямёна Міхайлавіча Слуцкага і паслаў яму на дапамогу ваяводзіча падольскага Яна Бучацкага, а зь ім дваран сваіх літоўскіх ды рускіх і радцаў нямала. Князь жа Сямён Слуцкі з панам ваяводзічам і з усімі вышэйназванымі дваранамі гналіся за татарамі і дагналі некаторых за Бабруйскам, за шэсьць міляў ад гораду, на рацэ Ўшы. Было іх усяго паўтары сотні. І, дагнаўшы, пабілі іх і назад вярнуліся.

Хроніка Быхаўца, частка трэцяя

5 жніўня 1506, у час аднаго з наступных набегаў, войска Вялікага Княства Літоўскага на чале зь Міхалам Глінскім ўшчэнт разьбіла крымскім татараў пад Клецкам.

Вуліца Сэнатарская. Гімназія і збор

З 1507 Слуцак увайшоў у склад Наваградзкага ваяводзтва, у гэты час тут быў замкавы суд і паспалітае рушаньне[9] У 1508 князь Міхал Львовіч Глінскі ўчыніў фэадальны мяцеж, у час якога Слуцак быў спалены, акрамя замка. З прычыны разбурэньня места і зьнішчэньня большай часткі ягонага насельніцтва татарамі, а таксама паўстаньня князь слуцкі Сямён Алелькавіч адклікаў права на самакіраваньне[10].

Па сьмерці ў 1578 Юрыя Алелькавіча ў 1582-м Слуцак падзялілі паміж сабой тры ягоныя сынамі на тры часткі: Старое Места, Новае Места і Востраў (прадмесьце па-за мескімі ўмацаваньнямі) — у кожнай зь якіх быў свой князь і войт[11]. Такім чынам, места кіравалася трыма князямі і трыма войтамі. Слуцак быў зноў аб’яднаны ў 1592: па сьмерці Юрыя ў траўні 1586, Аляксандра — у чэрвені 1591 і Яна Сямёна — у сакавіку 1592 уся спадчына дасталася маленькай дачцы Юрыя Соф’і, якую апякаў спачатку Юры, а потым яго брат Геранім Хадкевіч.

Соф’я Алелькавіч, апошняя прадстаўніца роду Алелькавічаў[12], памерла 19 сакавіка 1612 у час родаў, нарадзіўшы нежывое дзіця[13], па чым ўся маёмасьць перайшла да яе мужа Януша VI Радзівіла[14].

У траўні 1617 адбылася закладка кальвінскай гімназіі, адкрытай у 1624[15]. У гэтым жа годзе таксама адкрылася школа для месьцічаў[15]. У 16301640 Багуслаў Радзівіл ператварыў Слуцак у места-фартэцыю; пры княскім двары вёўся Слуцкі летапіс, была бібліятэка, на падставе кніжак і летапісу якой напісаў сваю «Хроніку» Мацей Стрыйкоўскі[16]

Сучасны выгляд гербаў (Пагоня і Пэгас адпаведна), адзін зь якіх мяркуецца афіцыйным гербам, зацьверджаны прывілеем 27 жніўня 1652[10]

На просьбу жыхароў Слуцку, перададзеную Багуславам Радзівілам каралю 27 жніўня 1652, места паўторна атрымала Магдэбурскае права, пацьверджанае 24 сакавіка 1653 соймам Рэчы Паспалітай[17]. Згодна з прывілеем, Слуцку таксама надалі герб. Паводле адных зьвестак, гэта была «Пагоня» («у чырвоным полі на белым кані збройны рыцар імчыцца ўлева»[17]). Згодна зь іншымі крыніцамі, места атрымала герб «Пагоньчык» («у блакітным полі срэбны конь з крыламі; на чырвонай гуньцы пад княжацкай каронай манаграма Radzivil Dux»;[18] таксама разглядаецца вэрсія, што манаграма расшыфроўваецца як Boguslaus Radzivil Dux[19]), што таксама пацьвярджаецца знаходжаньнем гэтага гербу на мескай пячатцы ў XVII—XVIII стст.[17]

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай маскоўскія войскі некалькі разоў спрабавалі захапіць места, але здабыць яго так і ня здолелі. Хоць сам Слуцак ня быў разбураны, аднак захопнікі спалілі і зруйнавалі ягоныя прадмесьці[17]. У той час грамадзка-палітычная сытуацыя ў Слуцку была нестабільнай, што прыводзіла да выступленьняў супраць уладаў места. Гэтак, у 1661 годзе мяшчанаў незадаволіла ўвядзеньне новага гандлёвага падатку[20]. У 1684, 1685, 1695 і 1699 адбыліся выступленьні жыхароў[20].

З 1672 у Слуцку працавала друкарня, перавезеная сюды зь Мітавы. На ёй друкаваліся як кнігі рэлігійнага зьместу, гэтак і сьвецкая літаратура, календары, геаграфічныя даведнікі. У 16731687 з друкарні выйшла 23 кнігі агульным накладам 24 200 асобнікаў[21]. Аднак у 1705 яе перавезьлі ў Каралявец.

Трайчанскі манастыр

На 1683 у Слуцку працавала 16 рамесных цэхаў1777 — 18)[22] У 17301740-я ў месьце ўзьніклі суконная, палатняная мануфактуры, Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў. У XVII стагодзьдзі ў Слуцку зьявілася першая на тэрыторыі сучаснай Беларусі аптэка[23].

20 сакавіка 1767 утварылася Слуцкая канфэдэрацыя, мэтай якой было прымусіць Станіслава Аўгуста Панятоўскага ўраўнаць у правах канфэдэратаў і каталіцкую шляхту[24]. Фактычна мэтай гэтай канфэдэрацыі, як і Торунскай пратэстанцкай і Радамскай каталіцкай канфэдэрацыяў, была дэстабілізацыя ўнутранага становішча Рэчы Паспалітай[24]. Канфэдэрацыю прыняла пад «найвышэйшую пратэкцыю» Кацярына II, расейская імпэратрыца.

У лістападзе 1791 на базе Слуцкага княства ўтварыўся Случарэцкі павет у складзе Наваградзкага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па падпісаньні канвэнцыі аб другім падзеле Рэчы Паспалітай 23 студзеня [ст. ст. 12 студзеня] 1973 Слуцак разам зь іншымі местамі Вялікага Княства Літоўскага апынуўся пад уладай Расейскай імпэрыі, дзе ў якасьці павятовага цэнтру ўвайшоў у склад Менскай губэрні[24]. Новыя ўлады пайшлі на паступовае выкараньне практыкі прыватнаўласьніцкіх местаў і мястэчак, што было неўласьціва самой Расеі[25]. Працэс набыцьця дзяржавай Слуцку цягнуўся амаль паўстагодзьдзя. Дамінік Радзівіл, уласьнік Слуцку ў пачатку XIX стагодзьдзя, прапанаваў міністру ўнутраных справаў Аляксею Куракіну(be) адкласьці выплату доўгу на 15 гадоў з дазволам набыць Слуцак. Але ў вайне 1812 году Д. Радзівіл перайшоў на службу да Напалеона і ўдзельнічаў у кампаніі супраць Расеі. Улетку 1813 уся ўласнасьць Дамініка была сэквэстраваная, а 11 лістапада на бітве пад Ханаў ён загінуў. У 1814 усю маёмасьць вярнулі ягоным сваякам — дачка Стэфанія атрымала Слуцак і Капыль.

Вуліца Фарская. Фарны касьцёл

Па сьмерці Стэфаніі Радзівіл у 1832 уся маёмасьць, у тым ліку і Слуцак, перайшла да яе мужа — Людвіга Вітгенштэйна. Па некалькіх гадох перапіскі 10 сьнежня 1846 места набылі ў дзяржаўны скарб за 342 821 рубель срэбрам[26].

У 1823 быў складзены плян забудовы Слуцку, які прадугледжваў упарадкаваньне вулічнай сеткі, будаваньне новых будынкаў, зьліцьцё цэнтру з ускраінамі. У 1831 завяршылася будаваньне дзялянкі Маскоўска-Варшаўскай шашы, што праходзіла праз Слуцак і павет (работы на самой шашы скончыліся ў 1846)[26].

У 1896 распачалося будаваньне чыгуначнай лініі Асіповічы — Слуцак, але на 1904 год лінію давялі толькі ад Асіповічаў да Ўрэчча. Работы на чыгунцы скончыліся толькі ў 1915. Таксама існавала вузкакалейная чыгунка да Ляхавічаў[27]. Да гэтага пасажыры перавозіліся ў адных зь першых на тэрыторыі сучаснай Беларусі аўтобусах. У часе выбараў ў 1909 у мескую рады абралі 10 праваслаўных, 4 каталікоў і 1 юдэй[28].

У лютым 1918 у ходзе Першай сусьветнай вайны нямецкія войскі занялі Слуцак. У тым жа годзе ў месьце дзейнічаў Беларускі нацыянальны камітэт, адкрылася беларуская гімназія.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг I Слуцкага палку стральцоў БНР

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Ўстаўной граматай Слуцак абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увашоў у склад Беларускай ССР. У гэтым жа годзе пачала дзейнічаць культурна-асьветніцкая арганізацыя «Папараць-кветка».

10 жніўня 1919 Слуцак занялі польскія войскі, а 15 верасьня яго ўлучылі ў склад Грамадзкай управы Ўсходніх земляў (ГУУЗ), часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі; цэнтар павету Менскай акругі ГУУЗ. 19 кастрычніка 1919 У Слуцку адбыўся мітынг, на якім удзельнікі папрасілі далучыць Случчыну да Польшчы[29] 15 ліпеня 1920 Слуцак занялі бальшавікі.

У лістападзе — сьнежні 1920 на Случчыне адбылося ўзброенае антыбальшавіцкае паўстаньне, мэтай якога зьяўлялася абарона незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі; Слуцкі збройны чын быў жорстка задушаны Чырвонай Арміяй.

У 1924 Слуцак стаў цэнтрам акругі і раёну. 27 верасьня 1938 ён атрымаў статус места абласнога падпарадкаваньня. У Другую сусьветную вайну з 1941 да 30 чэрвеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыі, у час якой дзейнічалі 3 лягеры сьмерці, агулам было зьнішчана звыш 25 тысячаў чалавек.

12 кастрычніка 1967 у Слуцку прайшлі масавыя хваляваньні, у час якіх быў спалены мескі суд. У 2003 адбылося вяртаньне страчанага ў апошнюю вайну Слуцкага Эвангельля, якое ўпершыню трапіла ў Слуцак 22—24 траўня 2009.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слуцак знаходзіцца ў цэнтры паўднёвай часткі Беларусі, усярэдзіне Слуцкай раўніны[30]. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора складае 156 м.[31]

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат характаразуецца пераходам ад кантынэнтальнага да морскага, адменнага ўмеранай цеплатою і павышанай вільготнасьцю. У сярэднім за год Слуцак мае 580 мм ападкаў.[30]

Nuvola apps kweather.svg Кліматычныя зьвесткі для Слуцку Weather-rain-thunderstorm.svg
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн
Абсалютны максымум t, °C 10,5 14 19 27,7 31 33,2 35 36,1 31,2 25,7 18 10,9
Абсалютны мінімум t, °C −34,9 −36,2 −35,4 −10,2 −4,5 −0,2 4,2 −0,6 −4 −13,4 −21,5 −31,4
Крыніца: Гідрамэтэацэнтар Беларусі(рас.)

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 1 верасьня 2009 у Слуцку было 11 агульнаадукацыйных школаў і 2 гімназіі (сярэдняя школа №7 пераўтварылася ў гімназію №2[39]), 4 сярэдне-спэцыяльныя адукацыйныя ўстановы.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слуцак мае стадыён на 700 месцаў[40], дзіцячую спартовую школу і іншыя спартовыя аб’екты.[41] Плянавалася пабудова лядовага палацу на 280 месцаў да 2014 году.[42] У горадзе існуюць дзьве футбольныя каманды: «Слуцак» (гуляе ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі) і «Аграсэрвіс» (гуляе ў першай лізе чэмпіянату Менскай вобласьці).[43][44]

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
8 сакавіка вуліца Крывасёлкі вуліца[45]
14 партызанаў вуліца Могілкавая вуліца
Віленская вуліца Віленская вуліца (частка)
Трайчанская вуліца (частка)
Падпольная вуліца
Карла Лібнэхта вуліца (да 1991)[46]
Жукава вуліца Балотная вуліца Пакроўскага вуліца[47]
Камсамольская вуліца Сэнатарская вуліца Шырокая вуліца
Гогалеўская вуліца
Канановіча вуліца Падвальная вуліца[48]
Капыльская вуліца Капыльская вуліца Урыцкага вуліца (19191991)[49]
Корзуна вуліца Скарбовая вуліца
Леніна вуліца Шашэйная вуліца
Раманаўская вуліца
Пралетарская вуліца[50]
Ленінская вуліца Новацішкоўскі бульвар
Максіма Багдановіча вуліца Навамеская вуліца[51] Маставая вуліца
Валадарскага вуліца (19191991)
Манахава вуліца Турэмная вуліца Чарнышэўскага вуліца[52]
Піянэрская вуліца Замкавая вуліца
Пліева вуліца Красная вуліца
Працоўных вуліца Падвальная вуліца
Розы Люксэмбург вуліца Іванаўская вуліца[53] Карповіча вуліца
Рэвалюцыйная вуліца Фарская вуліца Луначарскага вуліца
Садовая вуліца Садовая вуліца[54]
Сялянскі завулак Востраўская вуліца Васкрасенскі завулак
Талстога вуліца Юраўская вуліца[55]
Цэнтральная плошча Рынак пляц
Чарвонаармейская вуліца Усьцінаўская вуліца Казацкая вуліца[56]
Якуба Коласа вуліцаа Крапіўная вуліца[57]

У Слуцку існавалі наступныя гістарычныя мясьціны: Старое Места, Новае Места, Востраў, Трайчаны, Сёлкі, Крывасёлкі, Выгода, Ямпаль, Пупарава, Горкі[58], Калёнія[59].

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, мэталаапрацоўчай прамысловасьці. У 2004 у месьце працавала 21 прамысловае прадпрыемства, зарэгістраваныя 126 прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасьці. Харчовая і перапрацоўчая прамысловасьць прадстаўленая 8 прадпрыемствамі. Тавары лёгкай прамысловасьці вырабляюцца на прамыслова-гандлёвым прадпрыемстве «Ландыш», тэкстыльнай фабрыцы і рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы». Шырока прадстаўлена дрэва- і мэталаапрацоўчая галіны («Слуцкмэбля», «Слуцк-Модуль», «Ямполь»).

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Слуцкі аўтобус
Чыгуначны вакзал.
Аўтобусны вакзал.

Праз Слуцак праходзяць аўтамабільныя дарогі Менск — Мікашэвічы Р23, Івацэвічы — Старыя Дарогі Р43, Асіповічы — Баранавічы Р91 і інш.[60] Аўтавакзал абслугоўвае прымескія і міжмескія маршруты.

Адзіным відам грамадзкага транспарту, што працуе ў Слуцку, зьяўляюцца аўтобусныя перавозкі. У месьце налічваецца 22 рэгулярныя маршруты, якія злучаюць яго розныя пункты. Рухомы склад зьмяшчае шараговыя мадэлі МАЗ, Нёман-5201[61] і іншыя, якія былі перададзеныя ў Слуцак у час падрыхтоўкі да сьвята дажынак у 2005 годзе і пазьней з мэтай абнаўленьня састарэлага рухомага складу.

Слуцак зьяўляецца вузлом чыгуначнай лініі Асіповічы — Баранавічы. У пачатку XX ст. была створаная вузкакалейная чыгунка да Ляхавічаў, але у грамадзянскую вайну яе разабралі[27]. Ад Слуцку таксама адыходзіць галіна Слуцак — Салігорск, якая была створаная ў другой палове XX стагодзьдзя каб ажыцьцяўляць пастаўкі прадукцыі прадпрыемства Белкалій. Пасажырскі вакзал абслугоўвае маршруты ўва ўсе кропкі СНД, Летувы і Эстоніі[60].

Слуцак мае больш за 280 вуліцаў, агульная даўжыня якіх складае 90,3 км.[62]

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працуе Слуцкі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Слуцк».

  • Помнікі: Соф’і Слуцкай; Г. К. Жукаву.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Сьвятога Міхала

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замчышча
  • Кальвінскі збор (1851)
  • Капліца (пач. ХХ ст.)
  • Касьцёл і кляштар марыявітак (XVIII ст.)
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар езуітаў (XVIII ст.)
  • Касьцёл Сьвятога Антонія (1793—1820)
  • Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар езуітаў (1720)
  • Касьцёл Фарны (1419—1439)
  • Манастыр Прасьвятой Тройцы (Трайчанскі) (XII ст.)
  • Манастыр Сьвятога Ільлі (1515)
  • Ратуша (XV ст.)
  • Сабор Прачыстай Багародзіцы (XIХ ст.)
  • Сынагога харальная (XIХ ст.)
  • Царква Божага Яўленьня (1861)
  • Царква Раства Багародзіцы (1762)
  • Царква Сьвятой Барбары (1868)
  • Царква Сьвятой Юрыя (1587)
  • Царква Сьвятога Яна Прадцечы (XVI ст.)
  • Царква Сьвятых Казьмы і Дзям'яна (XVI ст.)
  • Царква Сьвятога Мікалая (XVI ст.)
  • Царква Сьвятога Стафана (XVІI ст.)
  • Царква Сьвятой Тройцы (XVII ст.)
  • Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова (1785—1787)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Соф’я Слуцкая

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ О городе Слуцке(рас.) SlutskGorod
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 352.
  4. ^ Повѣсть временныхъ лѣт черноризца Федосьева манастыря Пачерьскаго
  5. ^ а б в Грыцкевіч 1985, стст. 3—6.
  6. ^ а б в Грыцкевіч 1985, стст. 7—9.
  7. ^ Канановіч У., Набегі крымскіх татар на Случчыну
  8. ^ Грыцкевіч 1985, стст. 10—11.
  9. ^ а б Грыцкевіч А. Слуцк // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 589.
  10. ^ а б Ігар Ціткоўскі Загадкі слуцкага герба // Інфа-Кур’ер.
  11. ^ Грыцкевіч 1985, ст. 12.
  12. ^ 890 год з часу першага летапіснага ўпамінання (1116) г. Слуцка
  13. ^ Святло далёкай зоркі
  14. ^ Грыцкевіч 1985, ст. 14.
  15. ^ а б Грыцкевіч 1985, стст. 129—130.
  16. ^ Семянчук А. Беларуска-літоўскія летапісы і польскія хронікі. — Горадня: ГрДУ, 2000. [1]
  17. ^ а б в г Грыцкевіч 1985, стст. 17—20.
  18. ^ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. С. 234.
  19. ^ Кірыла Карлюк Манаграма князя Багуслава або загадка герба Слуцка // Наша Ніва. — 2011. — № 23.
  20. ^ а б Грыцкевіч 1985, стст. 22—23.
  21. ^ Грыцкевіч 1985, стст. 114—115.
  22. ^ а б Грыцкевіч А. Слуцк // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 590.
  23. ^ Упершыню Слуцкі краязнаўчы музей за 50-гадовую гісторыю паказвае сваю археалагічную калекцыю. Тэлеканал «ЛАД».
  24. ^ а б в Грыцкевіч 1985, стст. 28—29.
  25. ^ Владимир Иванов Последние владельцы Слуцка(рас.) Інфа-Кур’ер
  26. ^ а б Грыцкевіч 1985, стст. 33—37.
  27. ^ а б Грыцкевіч 1985, ст. 41.
  28. ^ Tarasiuk D. Między nadzieją a niepokojem: Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. S. 169.
  29. ^ Gierowska-Kałłaur J. Powiat słucki w raportach agentów Wydziału Werbunkowo-Zaciągowego Okręgu Mińskiego Zarządu Cywilnego Ziem Wschodnich w roku 1919 // Annales UMCS: Historia. — Vol. 65, N. 2. — Warsaw: Versita, 2010. S. 134.
  30. ^ а б Геаграфія Случчыны Slutsk-city.narod.ru
  31. ^ Погодные условия в Слуцке(рас.) Weather-forecast.ru
  32. ^ а б Jelski A. Słuck // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 838
  33. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  34. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2002. С. 26.
  35. ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909; — Gdańsk, 1995.
  36. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  37. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2002. С. 25.
  38. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  39. ^ Достанко А. В Слуцке появится вторая гимназия: СОШ №7 станет гимназией №2 // Газэта Інфа-Кур’ер, 9 красавіка 2009.
  40. ^ 20-й чемпионат Беларуси, Вторая лига(рас.)
  41. ^ Спорт и физическая культура, Слуцкий районный исполнительный комитет (рас.)
  42. ^ Архив журнала — 2009 — №10, МАСТЕРСКАЯ. Современное строительство (рас.)
  43. ^ Календарь игр 20-го чемпионата Беларуси по футболу 2010 года — Вторая лига (рас.)
  44. ^ Календарь игр первого круга для слуцкого «Агросервиса», Інфа-Кур’ер (рас.)
  45. ^ Відлога В. Па старых адрасах // «Слуцкі край», 27 сакавіка 2009.
  46. ^ Відлога В. Па старых адрасах // «Слуцкі край», 9 сьнежня 2006.
  47. ^ Відлога В. Па старых адрасах // «Слуцкі край», 8 траўня 2008.
  48. ^ Відлога В. Па старых адрасах // «Слуцкі край», 17 кастрычніка 2008.
  49. ^ Відлога В. Па старых адрасах // «Слуцкі край», 28 верасьня 2007.
  50. ^ Відлога В. Па старых адрасах // «Слуцкі край», 29 траўня 2002.
  51. ^ Відлога В. Па старых адрасах // «Слуцкі крайн», 4 верасьня 2009.
  52. ^ Відлога В. Па старых адрасах // «Слуцкі край», 16 лютага 2007.
  53. ^ Відлога В. Па старых адрасах // «Слуцкі крайн», 6 студзеня 2011.
  54. ^ Відлога В. Па старых адрасах // «Слуцкі крайн», 13 студзеня 2007.
  55. ^ Відлога В. Па старых адрасах // «Слуцкі край», 10 верасьня 2010.
  56. ^ Ціткоўскі І. Першая плошча // «Інфа-Кур’ер», 14 студзеня 2009.
  57. ^ Відлога В. Па старых адрасах // «Слуцкі крайн», 14 верасьня 2009.
  58. ^ Відлога В. Па старых адрасах // «Слуцкі крайн», 30 сакавіка 2002.
  59. ^ Відлога В. Па старых адрасах // «Слуцкі крайн», 24 лістапада 2001.
  60. ^ а б Транспорт — Слуцкий районный исполнительный комитет. Официальный сайт (рас.)
  61. ^ Нёман-5201 Грамадзкі транспарт у горадзе Баранавічы
  62. ^ Карта города, Слуцкі раённы выканаўчы камітэт (рас.)
  63. ^ Шеки и Слуцк стали городами-побратимами, 1news.az (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Слуцаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў