Слуцкая акруга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Слуцкая акруга
Агульныя зьвесткі
Краіна СССР
Статус акруга
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтар Слуцак
Дата ўтварэньня 1924—1927; 1935—1938
Насельніцтва (1926) 309,4 тыс.
Шчыльнасьць 8,4 тыс. чал./км²
Плошча
  • 8400 км²
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Слу́цкая акру́гаадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, якая існавала зь ліпеня 1924 году да 6 чэрвеня 1927 году і з 21 чэрвеня 1935 году па 20 лютага 1938 году. Адміністрацыйны цэнтар — горад Слуцак.

Акруга ў 1924—1927[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слуцкая акруга была ўтвораная 17 ліпеня 1924 году[1] і ўлучала 7 раёнаў: Вызьненскі (Чырвонаслабадзкі), Грэскі, Капыльскі, Любанскі, Слуцкі і Старобінскі[2]. Была скасаваная 6 чэрвеня 1927 году[3]. Яе тэрыторыя тым часам была разьдзеленая паміж Бабруйскай і Менскай акругамі.

Паводле перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 309,4 тыс. чалавек, зь іх ліку беларусаў — 90,0%, габрэяў — 6,7%, расейцаў — 1,4%, палякаў — 1,3%.

Пагранічная акруга 1935—1938 гадоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зноў акруга была ўтвораная 21 чэрвеня 1935 году ў якасьці пагранічнай акругі (якія ў тыя часы ствараліся ўздоўж заходняй граніцы СССР). Акруга ўлучала 6 раёнаў: Вызьненскі (Чырвонаслабадзкі), Грэскі, Капыльскі, Любанскі, Слуцкі і Старобінскі.

Была скасаваная 20 лютага 1938 году ў сувязі з увядзеньнем абласнога падзелу ў саюзных рэспубліках СССР.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ История (рас.) // Слуцкі раённы выканаўчы камітэт
  2. ^ Анатолій Жук (25 верасьня 2009) Адшумелі стагоддзі над Случчу-ракой. Слуцкі крайПраверана 18 лютага 2011 г.
  3. ^ БССР  (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.