Слуцкі краязнаўчы музэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Слуцкі краязнаўчы музэй
Франтальны фасад будынка музэю зь дзьвюма калёнамі
Філіі Музэй этнаграфіі
Мастацкая галерэя
Месцазнаходжаньне СлуцакБеларусь
Адрас вул. Леніна, 171[1]
Тэматыка калекцыі Гісторыя Слуцкага раёну
Велічыня калекцыі 27 800 музэйных прадметаў[2]
Створаны 1952 г.
Дырэктар Натальля Серык
Геаграфічныя каардынаты 53°1′25.75″ пн. ш. 27°32′48.64″ у. д. / 53.0238194° пн. ш. 27.5468444° у. д. / 53.0238194; 27.5468444Каардынаты: 53°1′25.75″ пн. ш. 27°32′48.64″ у. д. / 53.0238194° пн. ш. 27.5468444° у. д. / 53.0238194; 27.5468444
Слуцкі краязнаўчы музэй на мапе Беларусі
Слуцкі краязнаўчы музэй
Слуцкі краязнаўчы музэй
Слуцкі краязнаўчы музэй
slutsk.museum.by

Слу́цкі краязна́ўчы музэ́й — дзяржаўны музэй у Слуцку. Маючы ў фондзе больш за 27 тысяч экспанатаў, колькасьць якіх штогод узрастае, музэй ладзіць каля 40 стацыянарных і перасоўных выставаў і больш за 700 экскурсіяў.[3]

Слуцкі краязнаўчы музэй разьмешчаны ў будынку былога дваранскага сходу, які знаходзіцца амаль у цэнтры гораду. Музэй мае дзьве філіі: музэй этнаграфіі і галерэя мастацтва. Асноўнай тэматыкай музэю этнаграфіі зьяўляюцца быт і заняткі сялянаў Слуцкага павету ў XIX — пачатку XX стагодзьдзя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак краязнаўчага музэю быў пабудаваны ў канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў (імаверна, у 1789[4] ці 1798 годзе[5] ў стылі клясыцызму і меў прызначэньне панскай сядзібы.[4] Да пачатку XX стагодзьдзя будынак выкарыстоўваўся ў якасьці дому дваранскага сходу, а потым стаў гарадзкім клюбам. У часы паміж лютаўскай рэвалюцыяй і кастрычніцкім пераваротам бальшавікі Слуцку ладзілі ў ім мітынгі і празвалі будынак «камуністычным клюбам імя Крэйнэса» ў гонар І. Крэйнэса, аднаго з сябраў Слуцкай арганізацыі бальшавікоў.[6]

Ад 1952 году будынак клюбу перададзены ў валоданьне Слуцкага краязнаўчага музэю, дзе музэй працуе па сёньняшні дзень.[7]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Слуцкий краеведческий музэй ГУ
  2. ^ Государственное учреждение «Слуцкий краеведческий музэй» (рас.). Слуцкі раённы выканаўчы камітэт.
  3. ^ Слуцкі краязнаўчы музэй адкрыты да супрацоўніцтва // Слуцкі край.
  4. ^ а б Слуцкие пояса(недаступная спасылка)  (рас.)
  5. ^ Ігар Ціткоўскі Дом, які пабудаваў B.S // ARCHE Пачатак.
  6. ^ Грицкевич А. П. Древний город на Случи. — Мн.: Полымя, 1985. — 158 с., ил. — (По родному краю). С. 143
  7. ^ Грицкевич А. П. Древний город на Случи. — Мн.: Полымя, 1985. — 158 с., ил. — (По родному краю). С. 124

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000539