Смаленскі псалтыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 17:41, 23 ліпеня 2013. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Лука Смалянін
Смаленскі псалтыр, 1395
пэргамэнт, рукапіс.
Сьцяг Расеі Дзяржаўны гістарычны музэй, Масква

Смале́нскі псалты́р, таксама Ане́скі псалтыррукапісны помнік беларускай пісьмовасьці[1] канца XIV стагодзьдзя, створаны манахам Лукой Смалянінам у Пустынскім Усьпенскім манастыры пад Амсьціславам.

Твор напісаны на пэргамэнце. Зьмяшчае 3 мініятуры, 22 застаўкі, 150 ініцыялаў і арнамэнтаў. Пры аздабленьні выкарыстаныя фарбы сіняга, зялёнага, чырвонага колераў і золата. На 72 і 129 аркушах перапісчык скарыстаўся тайнапісам[2].

У 1657 року на загад патрыярха Нікана псалтыр вывезены на востраў Кій Анескай затокі Белага мора. Смаленскі краязнаўца Г.К. Бугаслаўскі адшукаў рукапіс у манастыры ў Анескім павеце Архангельскай губэрні, адсюль і паходзіць другая назву псалтыра — Анескі[3].

Цяпер захоўваецца ў маскоўскім гістарычным музэі (Расея).

Крыніцы

  1. ^ Леанід Лыч. Беларусь вядуць шляхам Смаленшчыны? Беларуская Смаленшчына Праверана 23 ліпеня 2013 г.
  2. ^ М.Н.Сперанский. Тайнопись в юго-славянских и русских памятниках письма. — Л.: 1929.
  3. ^ А. Трофимов. Священное место - Смядынь (рас.) Культурное наследие земли Смоленской Праверана 23 ліпеня 2013 г.

Літаратура

  • А.Л. Лифшиц К вопросу о происхождении «Онежской» псалтири 1395 г. // Художественная культура Москвы и Подмосковья XIV – начала ХХ веков. Сборник статей в честь Г.В. Попова. — М.: 2002. — С. 78—84.

Вонкавыя спасылкі

Смаленскі псалтырсховішча мультымэдыйных матэрыялаў