Сон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сон
Сон

Сон — працэс адпачываньня ў людзей і іншых жывёлаў, які адзначаецца той ці іншай ступеньню страты сьвядомасьці й зьніжаным узроўнем рэакцыі на навакольны сьвет.

Сон адбываецца цыклічна, з пэрыядам прыблізна 24 гадзіны, хаця ўнутраны біялягічны гадзіньнік чалавека звычайна мае пэрыяд 24,5—25,5 гадзінаў. Гэты цыкль рэстартуецца штодня (то бок кожныя 24 гадзіны) шляхам пэўных узбуджальнікаў, відавочны прыклад — сонечнае сьвятло. Цыкль сну таксама карэлюе з узроўнем мэлятаніну ў крыві — яго павышаная канцэнтрацыя выклікае санлівасьць.

У некаторых краінах ёсьць звычай спаць двойчы кожныя 24 гадзіны (пасьляабедзенны сон, сіеста).

Характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сон адзначаецца пэўнай ступеньню страты сьвядомасьці й адсутнасьцю ўсьведамленьня пра навакольле. Ёсьць і іншыя станы, якія маюць гэтую характарыстыку — кома і сьмерць. Але ў адрозьненьне ад іх, сон:

  1. абарачальны працэс (чалавек можа прачнуцца);
  2. вонкавыя ўзбуджальнікі (гукі, дотыкі) могуць уплываць на сон.

Стадыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сон чалавека звычайна падзяляюць на пяць стадыяў паводле электраэнцэлаграфічных (ЭЭГ) запісаў.

  1. Хуткі рух вачэй (Rapid Eye Movement — REM)
  2. Стадыя першая, з 50% зьмяншэньнем альфа-хваляў у параўнаньні з чалавекам, які заплюшчыў вочы, але ня сьпіць. Здараецца на пачатку сну.
  3. Стадыя другая з «пачы́нкамі» (spindles) частатой 12—16 Гц і «К-комплексамі».
  4. Стадыя трэцяя з дэльта-хвалямі частатой 1—2 Гц цягам 20—50% часу.
  5. Стадыя чацьвертая з дэльта-хвалямі больш як 50% часу.

Сон адбываецца з чаргаваньнем фазы хуткага руху вачэй (REM) і фазы павольнага руху вачэй (NREM). Мы можам бачыць сны толькі падчас стадыі REM.

У жывёлаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У розных жывёлаў працягласьць сну адрозьніваецца досыць моцна: ад 2 гадзінаў у дзень (жырафы) да 20 гадзінаў у дзень (кажаны). Агульнае правіла: чым большая вага целы, тым менш сну патрабуе арганізм жывёлы. Кошкі адныя зь нешматлікіх жывёлаў, якія сьпяць не адзін раз у содні, а даволі раўнамерна разьбіваюць свой сон на шмат кавалкаў. Марскія коцікі і дэльфіны «сьпяць» то адным, то другім паўшар’ем мозгу. Марскім коцікам гэта неабходна для таго, каб арганізм усплываў на паверхню за паветрам нават падчас сну. Сон характэрны ня толькі для сысуноў, але і іншых жывёлаў; сьпяць нават рыбы і мушкі-дразафілы.

Некаторыя жывёлы таксама ўпадаюць у зімовую сьпячку (гібэрнацыю). Існуе таксама эстывацыя — летняя сьпячка для таго, каб схавацца ад летняй сьпякоты (напрыклад, некаторыя віды салямандры).

Функцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Функцыя сну ў чалавека ўсё яшчэ зьяўляецца тэмай навуковых спрэчак. Раней лічылася, што асноўная функцыя ёсьць адпачынкам для цела і мозгу, але апошнія экспэрымэнты не пацьвярджаюць гэтага (што датычыць мозгу). Лічыцца, што адна з асноўных функцый сну — кансалідацыя і аптымізацыя памяці і ўспамінаў ў мозгу чалавека.

Недахоп сну прыводзіць да непаўнацэннага функцыянаваньня арганізму ў псыхалягічным і фізычным плянах. Недахоп сну накапліваецца кумулятыўна.

Зьвязаныя хваробы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Да вынаходніцтва электрычнай лямпачкі амэрыканцы спалі каля 10 гадзінаў штодня, а цяпер каля 6,9 гадзіны за працоўны дзень і 7,5 гадзіны на выходных.
  • Праблемы са сном у ЗША прыносіць каля 100 мільярдаў даляраў стратаў амэрыканскай эканоміцы штогод. У падліку ўлічваліся зьніжэньне ў прадуктыўнасьці, кошт лячэньня, прапушчаная праца з-за хваробаў.
  • Каля 100 000 аварыяў у ЗША штогод выкліканыя тым, што кіроўца заснуў за стырном.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў